ФК Шахцёр Салігорск

беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Шахцёр Салігорск
Remove ads

«Шахцёр» — беларускі футбольны клуб з горада Салігорска. Чэмпіён Беларусі (2005, 2020, 2021), уладальнік Кубка Беларусі (2004, 2014, 2019).

Хуткія факты Шахцёр Салігорск, Поўная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Клуб заснаваны ў 1961 годзе. З 1969 года клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату БССР. З 1992 года — у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

У пачатку сезона 2021 фан-рух «Шахцёра» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У сезоне 2022 года каманда фінішавала ў чэмпіянаце на першым месцы. 30 студзеня 2023 года ў клубе адбыліся ператрусы, быў затрыманы дырэктар Аляксандр Марчанка. Пазней стала вядома, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. 11 мая 2023 года Беларуская федэрацыя футбола па выніках справы па дагаварным матчам пакарала «Шахцёр»: клуб быў пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года, атрымаў штраф; дыскваліфікацыі і штрафы таксама атрымалі прадстаўнікі клуба Аляксандр Уладзіміравіч Марчанка і Уладзімір Нідэргаус, футбаліст Мікіта Корзун; таксама быў ануляваны вынік матча 30-га тура 2022 года з бабруйскай «Белшынай» (4:1), абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3]. У той жа дзень клубу было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі УЕФА, з-за чаго ён быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў[4]. 22 мая 2023 года «Шахцёр» быў пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года[5]. У выніку каманда адразу апынулася ў канцы табліцы, пазней з-за нявыплат былым ігракам на «Шахцёр» былі накладзены забароны на трансферы, многія ігракі летам 2023 года пакінулі клуб. Тым не меней, нягледзячы на пагаршэнне вынікаў, каманда засталася баяздольнай і перагнала ў табліцы мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйскую «Белшыну», скончыўшы сезон на 13-м месцы з 15.

Remove ads

Дасягненні

БССР

  • Пераможца Кубка БССР (3): 1985, 1986, 1988

Рэспубліка Беларусь

Цяперашні склад

Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[6].

Больш інфармацыі №, Паз. ...

Ігракі ў арэндзе

Больш інфармацыі №, Паз. ...

Трэнерскі штаб

Рэзервовы склад

У сезоне 2024 рэзервовая каманда пад назвай «Шахцёр-2» выступае ў Першай лізе.

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі «Шахцёр» у Чэмпіянаце і Кубку Беларусі, Сезон ...
Больш інфармацыі «Шахцёр» у еўракубках, Сезон ...
Больш інфармацыі «Шахцёр» у неафіцыйных турнірах, Сезон ...
Remove ads

Галоўныя трэнеры

  • Мікалай Касцюкевіч (1985—1993 — ?)
  • Мікалай Гурчанкоў (сярэдзіна 1990-х)
  • Іван Тупольскі (сярэдзіна 1990-х)
  • Георгій Плотнікаў (сярэдзіна 1990-х)
  • Канстанцін Афанасьеў (1996—1997)
  • Іван Шчокін (1997 — студзень 2000)
  • Мікалай Касцюкевіч (студзень 2000 — студзень 2002)
  • Юрый Вяргейчык (студзень 2002 — май 2009)
  • Анатоль Багавік (в.а. у маі — чэрвені 2009)
  • Аляксей Вяргеенка (в.а. у чэрвені — верасні 2009; верасень — лістапад 2009)
  • Эдуард Малафееў (лістапад 2009 — май 2010)
  • Уладзімір Журавель (в.а. у красавіку — чэрвені 2010; чэрвень 2010 — снежань 2013)
  • Сяргей Бароўскі (студзень 2014 — чэрвень 2015)
  • Сяргей Нікіфарэнка (в.а. у чэрвені — жніўні 2015; жнівень 2015 — лістапад 2016)
  • Алег Кубараў (снежань 2016 — ліпень 2017)
  • Марак Зуб (ліпень 2017 — красавік 2018)
  • Сяргей Ташуеў (красавік 2018 — лістапад 2019)
  • Сяргей Нікіфарэнка (в.а. у лістападзе 2019)
  • Юрый Вернідуб (лістапад 2019 — жнівень 2020)
  • Станіслаў Сувораў (в.а. у верасні 2020)
  • Раман Грыгарчук (верасень 2020 — ліпень 2021)
  • Сяргей Гурэнка (ліпень — верасень 2021)
  • Аляксей Бага (верасень — снежань 2021)
  • Іван Біёнчык (снежань 2021 — красавік 2022)
  • Сяргей Ташуеў (красавік — верасень 2022)
  • Міліч Чурчыч (в.а. у верасні — снежні 2022)
  • Аляксей Бага (снежань 2022 — снежань 2023)
  • Станіслаў Сувораў (са снежня 2023)
Remove ads

Заўвагі

  1. Клуб пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года па выніках справы аб дагаварных матчах[3].
  2. Каманда заняла апошняе месца, але засталася ў найвышэйшым дывізіёне дзякуючы спыненню існавання двух вышэйшых клубаў.
  3. Вынік матча 30-га тура з бабруйскай «Белшынай» (4:1) быў ануляваны, абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3].
  4. Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены 30 ачкоў у сувязі з арганізацыяй дагаварных матчаў, а таксама ажыцяўленнем неправамернага фінансавага стымулявання[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[5].
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads