Яраслаў Уладзіміравіч (князь пскоўскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яраслаў Уладзіміравіч — князь пскоўскі.
Сын пскоўскага князя Уладзіміра Мсціславіча.
На думку Аляксея Мельнікава, Яраслаў Уладзіміравіч княжыў у Ноўгарадзе, але выгнаны адтуль вечам у 1196 годзе[1]. Аднак, Яраслаў у 1196 годзе калі і жыў, то быў малалетні, бо ў 1180 годзе малалетнім быў яго бацька. Выгнаны ж з Ноўгарада быў іншы Яраслаў Уладзіміравіч.
Пасля бацькі пасаджаны на княжанне ў Пскове. Разам з Барысам Ігаравічам спрабаваў ваяваць Ізборск (1233), але разбіты і сасланы ў Пераяслаўль. Спрабаваў захапіць Одэмпэ (1234). Уцякаючы ад нашэсця Батыя, кінуў у Пскове сваю жонку Еўфрасінню і пасяліўся ў Лівоніі. Пад уплывам папы Рыгора IX прыняў каталіцтва, ажаніўся з немкай, атрымаў ва ўладанне горад Одэмпэ. Пасля паражэння Ордэна ад Аляксандра Яраславіча, разлічваў аддаць на ўзнаўленне Ордэна палову свайго пскоўскага майна, відаць, з разлікам на пасаг сваёй былой жонкі Еўфрасінні, і выклікаў Еўфрасінню ў Одэмпэ, дзе яе забіў (8.5.1243) пасынак Яраслава, відаць, за няўдачу перамоў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads