Уладзімір Мсціславіч (князь пскоўскі)

князь пскоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Мсціславіч (князь пскоўскі)
Remove ads

Уладзімір Мсціславіч (не пазней за 1178не раней за 1226) — князь пскоўскі (да 1208—1211, 1215—1217), велікалуцкі (зг. 1209), ржэўскі (1217—1226) і наваторжскі (зг. 1226).

Хуткія факты Уладзімір Мсціславіч, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

У крыніцах імя па бацьку пскоўскага князя Уладзіміра не названа[1]. Аднак, прынята лічыць яго сынам таропецкага і ноўгарадскага князя Мсціслава Храбрага, унукам вялікага князя кіеўскага Расціслава Мсціславіча, родапачынальніка дынастыі смаленскіх князёў Расціславічаў[2].

Упершыню Уладзімір згаданы пад 1180 годам, калі напярэдадні смерці бацька даручае яго сваім братам Рурыку і Давыду Расціславічам. У хрышчэнні, магчыма, быў Флорам або Лаўрам, калі слушная гіпатэтычная атрыбуцыя Валянцінам Яніным булы з выявай святога Феадора на адным баку і святых Флора і Лаўра на другім менавіта як пячаткі Уладзіміра Мсціславіча.[2]

У 1208 годзе ўжо як пскоўскі князь Уладзімір браў удзел у адбіцці набегу літоўцаў на Наўгародскую зямлю. У 1209 годзе яго брат, ноўгарадскі князь Мсціслаў Удатны, пасадзіў Уладзіміра на княжанне ў Вялікія Лукі, але ён захоўваў і пскоўскае княжанне.[2]

Як пскоўскі князь Уладзімір Мсціславіч спрабаваў наладзіць адносіны з лівонскімі немцамі, паводле Генрыха Латвійскага, дачка князя Уладзіміра ўзяла шлюб з Дытрыхам Буксгёўдэнам, братам рыжскага біскупа Альберта. Але ў 1211 годзе пскавічы прагналі Уладзіміра Мсціславіча з княжання, да 1215 года, з невялікім перапынкам, ён быў васалам біскупа Альберта як «суддзя Ідумеі» — вобласці на паўночны ўсход ад Рыгі.[2]

У 1215 годзе князь Уладзімір вярнуўся ў Пскоў, у 1216 годзе браў удзел на баку брата, ноўгарадскага князя Мсціслава Мсціславіча, і растоўскага князя Канстанціна Усеваладавіча ў шэрагу баявых аперацый — паходзе да Ржэвы, разарэнні Верхняга Паволжа, потым бітве на Ліпіцы — супраць малодшых братоў Канстанціна, князёў Юрыя і Яраслава.[2]

На думку Аляксандра Назарэнкі, у 1217 годзе, пасля зыходу Мсціслава Мсціславіча з Ноўгарада ў Галіч, імаверна, адбыўся падзел Таропецкай воласці Мсціславічаў — Уладзімір атрымаў усходнюю частку з Ржэвай, а яго брат Давыд — заходнюю з Таропцам.[2]

Апроч Ржэўскай «отчыны» князь Уладзімір трымаў у Ноўгарадскай зямлі Новы Торг, бо зімой 1225—1226 гадоў адбіваў набег літоўцаў на таропецкія землі на чале атрада наваторжцаў. Гэта апошняя летапісная згадка пра князя Уладзіміра Мсціславіча, імаверна, неўзабаве ён памёр.[2]

Паводле Назарэнкі, з такіх скупых звестак цяжка скласці пэўныя ўяўленні пра палітыку Уладзіміра. У Назарэнкі «склалася ўражанне», што Уладзімір Мсціславіч быў прыхільнікам абмежавання ўплыву ўладзіміра-суздальскіх князёў на паўночна-заходняй Русі, таму як пскоўскі князь ён спрабаваў забяспечыць самастойнасць Пскова адносна Ноўгарада праз саюз з Рыгай. Гэта стала прычынай актыўнага ўдзелу яго сына Яраслава ў захопе лівонскімі немцамі Пскова ў 1240 годзе, тады князь Яраслаў разглядаў Пскоў як сваю «отчыну».[2]

Remove ads

Магчымае царкоўнае шанаванне

З XVII ст. у Ржэве вядомы шанаванне мясцовых святых князя Уладзіміра і княгіні Агрыпіны. Атаясненне іх з вядомымі гістарычнымі асобамі магчыма толькі гіпатэтычнае. З прычыны таго, што князь Уладзімір Мсціславіч адзіны з гістарычных ржэўскіх князёў з імем Уладзімір, Яўген Галубінскі і архіепіскап Дзімітрый (Самбікін) атоеснілі мясцовашанаванага святога з ім, а Агрыпіну з яго жонкай, з гістарычных крыніц наогул невядомай.[2]

У 1-й палове XVIII ст. мошчы ржэўскіх князёў Уладзіміра і Агрыпіны спачывалі пад спудам ва Успенскім саборы Ржэвы, над імі ў 1716 годзе на сродкі Л. І. Чалішчава зроблена драўляная разная пазалочаная грабніца з шатамі і іканастасам. На грабніцы быў абраз з выявай Уладзіміра і Агрыпіны — уклад ржэўскага ваяводы стольніка С. Ф. Абярнібесава.[2]

У сярэдзіне XVIII ст. Ржэва належала да Цвярской епархіі, таму, паводле ўказу расійскай імператрыцы Ганны Іванаўны па расследаванні агулам царкоўных непарадкаў, у 1745 годзе архіепіскап цвярскі і кашынскі Мітрафан (Слатвінскі) правёў тут расследаванне святкавання памяці Уладзіміра і Агрыпіны. Пра вынікі архіепіскап пісаў, што з якога года, з якой прычын, кім пачата святкаванне, ці праўда пад грабніцай пахаваны менавіта князь з княгіняй, які цуды і вылячэнні ад іх і каму былі, ні пратапоп, ні іншыя свяшчэннаслужыцелі не ведалі, ніякага летапісу або запісу пра гэта няма. Калі адкрылі грабніцу, на глыбіні каля 4,5 метраў быў каменны з дубовымі дошкамі склеп і ў ім дзве дубовыя труны, але мошчаў там не было, толькі спарахнелыя косткі. Таму архіепіскап забараніў царкоўнае святкаванне памяці Уладзіміра і Агрыпіны, а грабніцу разабралі.[2]

Не гледзячы на дэкананізацыю, імаверна, шанаванне Уладзіміра і Агрыніны ў Ржэве працягвалася. Вядомы спіс службы Уладзіміру і Агрыпіне 1850-х гадоў (ДГМ. Барс. № 1269, напісаны на паперы 1770-х гадоў), але тэкст капіруе службу дабраверным князю Пятру і княгіні Фяўронні Мурамскім, толькі зменены імёны. Таксама Уладзімір і Агрыпіна шанаваліся стараабрадцамі. Аднак, да пачатку XX ст. па Уладзіміры і Агрыпіне ў Ржэве яшчэ служылі толькі паніхіды.[2]

Каля 1905 года архіепіскап цвярскі і кашынскі Дзімітрый (Самбікін) уключыў імёны Уладзіміра і Агрыпіны ў «Алфавітны паказальнік мясцовашанаваных святых Цвярскога краю». Царкоўнае святкаванне памяці адноўлена пасля ўключэння Уладзіміра і Агрыпіны ў Сабор Цвярскіх святых, яго святкаванне вызначана ў 1979 годзе ініцыятывай архіепіскапа калінінскага і кашынскага Алексія (Канаплёва). Дні памяці дабраверных князя і княгіні ржэўскіх — 15 ліпеня; 23 чэрвеня; 1-я нядзеля пасля 29 чэрвеня — у Саборы Цвярскіх святых.[2]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads