Ярва-Яані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́рва-Я́ані (эст.: Järva-Jaani) — гарадскі пасёлак у Эстоніі ў воласці Ярва, павет Ярвамаа. З 1991 года да 2017 года быў адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай воласці. Размешчаны за 30 км на паўночны ўсход ад горада Пайдэ. Насельніцтва — 1051 жыхар (2007).
Паселішча ўзнікла як царкоўны пасёлак на землях царкоўнай мызы Ярва-Яані і рыцарскай мызы Арына. Першы прыватны дом быў пабудаваны прыкладна ў 1900 годзе; да гэтага тут былі хутары, карчмы і мызы. У 1922 годзе атрымала статус пасёлка, у 1945—1987 гадах быў пасёлкам гарадскога тыпу, затым зноў сельскім пасёлкам і з 2005 года — гарадскім пасёлкам.
Музей старой тэхнікі, пажарны музей.
Remove ads
Зноскі
- Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 25 лютага 2024.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads