Ярканцаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ярка́нцаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Ярканцы.

Хуткія факты Ярканцаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Расінельскага сельсавета[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Абалеўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бурцішкі, Дацішкі, Любішкі, Новая Вёска, Орлішкі, Радзішкі, Савейкі, Скурцішкі, Трабшышкі)[2], 12 чэрвеня 1958 года — населеныя пункты Бамейкі і Ніпалаты[3]. З 20 студзеня 1960 года ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Абалеўскага сельсавета, які ў сувязі з далучэннем тэрыторыі быў перайменаваны ў Відзаўскі сельсавет[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads