Ярл Вальдэмар Ліндэберг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ярл Вальдэмар Ліндэберг (шведск.: Jarl Waldemar Lindeberg; 4 жніўня 1876, Хельсінгфорс — 12 снежня 1932, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі матэматык, вядомы сваімі працамі ў галіне тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі. Яго іменем названы адзін з варыянтаў цэнтральнай гранічнай тэарэмы, а таксама адпаведная ўмова Ліндэберга (англ.: Lindeberg's condition).

Хуткія факты Ярл Вальдэмар Ліндэберг, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 жніўня 1876 года ў Хельсінгфорсе (Хельсінках), у Вялікім княстве Фінляндскім у сям’е выкладчыка і рэктара Хельсінкскага політэхнічнага інстытута Карла Леанарда Ліндэберга. У асноўным кар’ера матэматыка была засяроджана вакол Хельсінкскага ўніверсітэта. Спачатку ён займаўся ўраўненнямі матэматычнай фізікі і варыяцыйным злічэннем, але з 1920 года пачаў працаваць у тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы.

У 1920 годзе ён выдаў сваю працу аб цэнтральнай гранічнай тэарэме. Праз два гады ён працягнуў працаваць над тэарэмай і знайшоў названую ў яго гонар умову Ліндэберга.

Памёр 12 снежня 1932 года ў Хельсінкі.

Remove ads

Працы

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #11701575X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q547473'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads