Ястарня (гміна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яста́рня[1] (польск.: Jastarnia) — вяскова-гарадская гміна ў Польшчы, на Хельскай касе, уваходзіць у склад Пуцкага павета Паморскага ваяводства. Сядзіба размешчана ў Ястарні. Плошча гміны складае 7,80 км² (найменшая па плошчы вяскова-гарадская гміна ў Польшчы). Станам на 2016 год у гміне Ястарня пражывалі 3782 чалавек, шчыльнасць — 487,9 чал./км².
Remove ads
Населеныя пункты
На тэрыторыі гміны размешчаны 3 населеныя пункты: Ястарня, Кузніца і Юрата.
Гісторыя
1 студзеня 1973 года ў выніку атрымання Ястарняй гарадскіх правоў была ўтворана гарадская гміна Ястарня.
1 студзеня 2017 года гміна змяніла статус на вяскова-гарадскую, у выніку выдзялення з Ястарні як асобных населеных пунктаў Кузніцы і Юраты.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads