Яфім Залманавіч Шыфрын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нахі́м (Яфім) Залманавіч Шыфрын (нар. 25 сакавіка 1956, Нексікан, Сусуманскі раён, Магаданская вобласць, РСФСР) — расійскі акцёр тэатра, кіно, тэлебачання і агучвання, гумарыст, спявак, артыст эстрады, рэжысёр.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 сакавіка 1956 года ў пасёлку Нексікан Магаданскай вобласці. Годам раней яго бацьку Залмана Шмуілавіча Шыфрына (паходзіў з Дрыбіна) рэабілітавалі і вызвалілі ад прымусовага пражывання на Калыме.
У 1973—1974 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а з 1974 па 1978 год — на эстрадным аддзяленні ДВЦЭМ, на курсе Рамана Вікцюка. У яго з 1977 года пачаў граць у Студэнцкім тэатры МДУ. Сярод тэатральных работ Яфіма Шыфрына ў той час — спектаклі «Да спаткання, хлопчыкі!», «Ноч пасля выпуску».
У 1979 годзе стаў лаўрэатам 1-га Маскоўскага конкурсу артыстаў эстрады, у 1983 годзе — лаўрэатам 7-га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады. Першы сольны спектакль «Я хацеў бы сказаць» — у асноўным паводле твораў Віктара Каклюшкіна — Шыфрын сыграў у 1985 годзе. Тэксты В. Каклюшкіна ляглі таксама ў аснову спектакляў «Тры пытанні» і «Круглы месяц». У 1980—1985 гадах вучыўся на факультэце рэжысёраў эстрады ў ГІТІСе.
У 1990 годзе сыграў у эстрадным музычным монаспектаклі «Я граю Шастаковіча».
Стварыў «Шыфрын-Тэатр», якім кіруе да гэтага часу.
У 1992 годзе Яфім Шыфрын стаў першым лаўрэатам прэміі «Залаты Астап».
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads