Яцвяжская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яцвяжская мова, судоўская мова, судзінская мова, мова яцвягаў — адна з мёртвых балтыйскіх моў.

Хуткія факты Яцвяжская мова, Саманазва ...

На ёй размаўлялі заходнябалцкія плямёны, што ў I — пач. II тыс. н.э. насялялі тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нараў. Паступова выцесненая польскай, літоўскай і нямецкай мовамі. Блізкая да прускай мовы.

Перастала існаваць у XVI ст., сляды захаваліся ў XVIII—XIX ст. у некаторых гаворках беларускай і літоўскай моў у выглядзе асобных запазычанняў.

Сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў, ляжыць у аснове сучаснай літоўскай літаратурнай мовы[2]. Ян Атрэмбскі таксама адзначыў пэўны ўплыў мовы яцвягаў на польскую мову на ўсходзе сучаснай Польшчы — у прыватнасці, на мазавецкую гаворку[3].

Яцвяжская мова доўгі час вывучалася на аснове абмежаванага назоўнага матэрыялу, ажно пакуль не быў апублікаваны знойдзены ў Белавежскай пушчы «Яцвяжскі слоўнічак».

Remove ads

Блізкасць да прускай мовы

На думку большасці лінгвістаў, пры ўсіх цяжкасцях і лакунах у даследаванні яцвяжскай мовы гаворкі яцвягаў найбольш блізкія да гаворак балцкага племені прусаў, а таму аднесены да заходняй галіны балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і[4]. Паводле даследаванняў польскага лінгвіста Яна Атрэмбскага  (польск.), мова яцвягаў — заходнябалцкая, якая таксама мела некаторыя асаблівасці, характэрныя для славянскіх моў[5][6]. Паводле Ул. Тапарова, у мове «Яцвяжскага слоўнічка» адлюстраваныя пэўныя «пераходныя працэсы ад балцкай стадыі да праславянскай»[7].

Ва ўступе да выдадзенага ў 1545 г. Першага прускага катэхізма гаворыцца: «Яцвягі [Die Sudawen], хоць іх мова і трохі прасцейшая, але здольныя ў гэтай прускай мове, якою выдрукаваны ўвесь гэты катэхізм, зразумець усе словы»[8]. Магчыма, гэта тычылася толькі тэрытарыяльна бліжэйшай да прускіх тэрыторый судаўскай гаворкі.

Пра блізасць яцвяжскай да старапрускай мовы сведчыць шэраг лінгвістычных рыс.

  • Як і пруская, яцвяжская мова захоўвала старабалцкі дыфтонг -ei-. Ва ўсходнябалцкіх, або цэнтральна-балцкіх, мовах (літоўскай і латышскай) ён перайшоў у -ie-. Напрыклад, літоўскі тапонім Leipalingis на старой яцвяжскай тэрыторыі суадносяць з літоўскім liepa «ліпа» і выводзяць з яго яцвяжскае *leipa.
  • Як і ў прускай, шыпячыя зычныя š, ž перайшлі ў яцвяжскай мове ў s, z. Пра гэта сведчаць, напрыклад, назвы ракі Зэльвы (літ. želvas «зеленаваты») або возера Свіцязь (літ. švitėti «зіхцець»).
  • У яцвяжскай, як і ў прускай, прадуктыўным быў суфікс -ing-. Пра гэта гавораць і літоўскія назвы на старой яцвяжскай тэрыторыі Apsingė, Nedzingė, Pilvingis, Suvingis, а таксама і сама назва яцвягаў (jāt-v-ing-).
Remove ads

Зноскі

  1. Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 100.
  2. Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 23, 26.
  3. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Мн., 2007. С. 214.
  4. Z. Zinkevičius. Lenkų-jotvingių žodynėlis? // Baltistica XXI (1). 1985. C. 64.
  5. V. Mažiulis. Prūsų kalbos paminklai. II. Vilnius, 1981. С. 67-68.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads