Зэльва
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зэ́льва[2] (трансліт.: Zeĺva; руск.: Зельва) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Зэльвенскага раёна, на р. Зэльвянка. За 132 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Ваўкавыск — Баранавічы. Насельніцтва 6 795 чал. (2017)[3].
Remove ads
Remove ads
Назва
Назва Зэльвы паходзіць ад імя ракі Зэльвянкі, на якой размешчана паселішча. У Іпацьеўскім летапісе рака названа Зелевя («по Зелеви»), у крыніцах XVI ст. — Зельва, Зельвея, пазней пачала ўжывацца цяперашняя форма назвы Зэльвянка.
Назва балцка-яцвяжскага паходжання, звязаная з літоўскім žalvas «зеленаваты»[4].
У Літве аналагі — гідронімы Želva, Želvis, Zelva, Zelvė. Дзве апошнія назвы — возера і рака каля Еўя, узніклі пад уплывам яцвягаў[5], бо ў яцвяжскай мове, як і ў іншай заходнябалцкай мове — прускай, быў пераход ž > z. Яцвяжскае гучанне назвы аднаўляецца як *Zelvō (Зелво)[6].
Назву Зэльвы ставяць у адзін шэраг з такімі гідронімамі на левабярэжжы Нёмана, як *Zeita (назва возера, што дала назву ракі Zietela, ад якой праз некалькі этапаў трансфармацыі ўзнікла назва мястэчка Дзятлава)[7] і Свіцязь (мясцовыя літоўскамоўныя аўтахтоны ўжывалі назву Svitožis)[8]. Па-літоўску (па-ўсходнябалцку) гэтыя тры назвы мелі б карані Želv-, Žiet-, Švit- (заходнябалцкім мовам таксама быў уласцівы пераход š > s).
Назва Зэльвы з’яўляецца гідранімічнай спадчынай яцвягаў, у якую, апроч згаданых водных назваў, улучаюць таксама назвы рэк Ясельда, Грыўда, Саколда, Голда, Нёўда, Сёгда, у якіх другі складнік паходзіць ад яцвяжскага *udā «вада, рака»[9].
Remove ads
Гісторыя
Паселішча вядома з 1470 года як сяло Вялікая Зэльва, належала М. Нацэвічу. З 1477 года вядомы суседні маёнтак Малая Зэльва.
З XVI стагоддзя Вялікая і Малая Зэльва знаходзіліся ва ўласнасці Вішнеўскіх, Ільінічаў, Забярэзінскіх, Зяновічаў, Камароўскіх і інш. З першай паловы XVII стагоддзя — уладанне Сапегаў.
З 1524 года Вялікая Зэльва (з XVI стагоддзя ў крыніцах проста Зэльва) — мястэчка Ваўкавыскага павета.
У 1643 годзе К. Сапега прымаў тут караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава Вазу.
У 1721 годзе каралём Аўгустам Моцным Зэльве дадзены прывілей на торг і кірмашы (гл. Ганненскі (Зэльвенскі) кірмаш).
У 1739 годзе ў мястэчку заснаваная рэзідэнцыя ордэна піяраў.
З 1795 года — у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета.
У 1831 годзе Зэльва за ўдзел Сапегаў у паўстанні 1830—1831 гадоў канфіскаваная.
У XX стагоддзі Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года — гарадскі пасёлак, цэнтр Зэльвенскага раёна.
У 1962—1966 гадах — у Ваўкавыскім раёне, з 1966 года — цэнтр Зэльвенскага раёна.
Remove ads
Насельніцтва
- 1829 год — 1 103 чал. (хрысціян — 159 мужч., 117 жанч.; яўрэяў — 452 мужч., 375 жанч.), 161 двор (63 — хрысціянскіх, 98 — яўрэйскіх)[10]
- 1832 год — 175 двароў[10]
- 1857 год — 1 950 чал., 240 двароў[10]
- 1897 год — 2 852 чал. (1 404 мужч., 1 448 жанч., у т.л. сялян — 470 мужч., 421 жанч.; асоб несялянскіх саслоўяў — 842 мужч., 981 жанч.)[10]
- 1971 год — 4,3 тыс. чал.[11]
- 2006 год — 7,7 тыс. чал.
- 2016 год — 6 906 чал.[12]
- 2017 год — 6 795 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. На беразе Зэльвенскага вадасховішча турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы» (за 5 км ад Зэльвы). Зэльвенская ГЭС.
Славутасці
Вядомыя асобы
- Ларыса Геніюш (1910—1983) — беларуская паэтэса і празаік
- Міхаіл Міхайлавіч Інькоў (нар. 1954) — беларускі скульптар і архітэктар.
- Іосіф Самуілавіч Канцэпольскі (1903—1976) — вучоны, доктар хімічных навук, прафесар
- Уладзімір Мазго (нар. 1959) — беларускі паэт.
- Іона Лазаравіч Фрэйдзін (1896—1991) — савецкі географ, эканаміст, доктар геаграфічных навук
- Аляксей Сцяпанавіч Шышко (нар. 1972) — беларускі архітэктар і дызайнер.
- Дзмітрый Вярстак (нар. 1980) — беларускі футбаліст.
- Дзмітрый Фёдаравіч Хворык (нар. 1977) — беларускі ўрач-дэрматавенеролаг. Доктар медыцынскіх навук (2010), прафесар (2012).
Remove ads
Гл. таксама
- ДЮСШ г. п. Зэльва
- Зэльвенскую сярэднюю школу № 2
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads