Яцак Курань
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́цак Ку́рань (польск.: Jacek Kuroń; 3 сакавіка 1934, Львоў — 17 чэрвеня 2004, Варшава) — польскі палітык і прафсазны дзеяч, у гады ПНР — адзін з дысідэнтаў і апазіцыянераў.
У 1957 годзе скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.
У 1964 годзе Курань напісаў адкрыты ліст да кіраўніцтва ПАРП з крытыкай, за што атрымаў 3 гады турмы. У 1968 годзе, пасля вызвалення, Яцэк Курань арганізаваў страйк студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта, за што зноў быў асуджаны і адпраўлены ў турму.
У 1980-х гадах Курань прымаў удзел у стварэнні Камітэта абароны рабочых, а ў наступстве — прафсаюза «Салідарнасць». У 1981 году Яцэк Курань ізноў быў інтэрнаваны.
Курань быў удзельнікам польскага «круглага стала», які прывёў да часткова свабодных выбараў і перамогі на іх «Салідарнасці». З 1989 па 2001 год быў дэпутатам Сейма. У 1989—1990 і 1992—1993 гадах быў міністрам працы і грамадскай палітыкі Польшчы[8].
Remove ads
Зноскі
- Jacek Jan Kuron // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Jacek Kuroń // Brockhaus Enzyklopädie
- Deutsche Nationalbibliothek Record #11900111X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #11900111X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Pożegnanie Jacka Kuronia — Варшава, 2004.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads