Ячмень звычайны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ячмень звычайны
Remove ads

Ячмень звычайны, таксама Ячмень шматрадковы[1] (Hordeum vulgare) — від ячменя, менавіта ён звычайна ўзрабляецца ў сельскай гаспадарцы, адна з найстаражытнейшых культурных раслін у гісторыі чалавецтва (10 тысяч год таму)[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Зерне ячменю шырока выкарыстоўваюць для харчовых, тэхнічных і кармавых мэтаў, у тым ліку ў піваварнай прамысловасці, пры вытворчасці пярловай і ячнай круп. Ячмень ставіцца да найкаштоўнейшых канцэнтраваных кармоў для жывёл, паколькі змяшчае паўнавартасны бялок, багаты крухмалам.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Гэта аднагадовая расліна вышынёй 30-60 см, у культурных сартоў — да 90 см. Сцёблы прамыя, голыя.

Лісце да 30 см даўжынёй і 2—3 см шырынёй, плоскае, гладкае, з вушкамі ля аснавання пласцінкі.

Утварае колас з асцюком даўжынёй каля 10 см[3]; кожны каласок — аднакветкавы. Каласы чатырох- або шасцігранныя, да 1,5 см шырынёй, з гнуткай воссю, не распадаюцца на членікі. Каласкі сабраны групамі па тры; усе каласкі плодныя, сядзячыя. Каласковыя лускі лінейна-шылападобныя, адцягненыя ў тонкі асцюк, які звычайна перавышае іх па даўжыні. Ніжняя кветкавая луска яйкападобна-ланцэтная[4]. Ячмень звычайны — самаапыляльная расліна, але не выключана перакрыжаванае апыленне. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Плод — зярноўка. Плоданашэнне ў ліпені — жніўні.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Дзікі ячмень звычайны расце ад Паўночнай Афрыкі да Тыбета.

Культурны ячмень часцяком дзічэе блізу месцаў пасеваў, нярэдка сустракаецца як выпадковая вырасла расліна ля дарог, на насыпах.

Гісторыя

Ячмень належыць да найстаражытных культурных раслін. Як і пшаніца, ён быў акультураны ў эпоху неалітычнай рэвалюцыі на Блізкім Усходзе больш 10 тысяч гадоў таму[5]. Дзікі ячмень распаўсюджаны на шырокім прасторы ад вострава Крыт і Паўночнай Афрыкі на захадзе да Тыбецкіх гор на ўсходзе[6].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads