Яўген Аляксандравіч Казімірчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Аляксандравіч Казімірчык (нар. 1 чэрвеня 1961, в. Скураты Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў сталяром Косаўскага мэблевага вытворчага аб’яднання Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў старшым інжынерам-электрыкам івацэвіцкага «Райсельэнерга», старшым інжынерам праектна-каштарыснага бюро ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Івацэвіцкага райвыканкама, інжынерам, галоўным інжынерам Івацэвіцкага райгаза, дырэктарам міжраённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі «Бярозаміжрайгаз».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу РэспублікіБеларусь[2].
Зноскі
- КАЗИМИРЧИК ЕВГЕНИЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads