Яўгенія Паўлаўна Сцяпанава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўгенія Паўлаўна Ігнаценка, па нараджэнні Сцяпанава (нар. 10 мая 1995, Мінск, Беларусь) — беларуская баскетбалістка і трэнер. Лёгкі форвард. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першыя трэнеры — Марыя Іванаўна Сялюніна і Андрэй Валер’евіч Ваўлеў[1].
Гульнявую кар’еру пачынала ў 2011 годзе ў барысаўскай «Бярэзіне-РЦАР». Пасля её расфарміравання ў 2014 годзе перайшла ў «Цмокі-Мінск»[2]. Была капітанам каманды (сезоны 2016/17—2020/21 і 2022/23)[3][4][5].
Выступала за зборныя Беларусі U-16 (2010), U-18 (2013) і U-20 (2014). У 2017 годзе прыцягвалася ў жаночую зборную Беларусі[6], стала з ёй пераможцай Кубка Халіпскага-2017[7][8].
У сезоне 2024/25 — галоўны трэнер казахскага клуба «Барсы Атырау»[9].
Remove ads
Кар’ера баскетбалісткі
- 2011—2014 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
- 2014—2021 — Цмокі-Мінск
- 2021—2022 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак)
- 2022—2024 — Мінск
Кар’ера трэнера
- 2024—2025 — Барсы Атырау (Атырау, Казахстан)
- з 2025 — Мінск (моладзевая каманда) (другі трэнер)
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (6): 2014/2015, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2023/2024.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2015/2016, 2020/2021.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2022/2023.
Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2016, 2017, 2018, 2019.
Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2014/2015.
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (2): 2015/2016, 2017/2018.
Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.
Remove ads
Зноскі
- Евгения Степанова: «Даже на тренировки прихожу в платьях»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2024. Праверана 5 жніўня 2024.
- ЕВГЕНИЯ СТЕПАНОВА: ДОКАЗАТЬ, ЧТО МОЖЕМ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2024. Праверана 5 жніўня 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads