Марыя Іванаўна Сялюніна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Іванаўна Сялюніна, па нараджэнні Шыманская (нар. 26 жніўня 1941) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер СССР, БССР (1980), майстар спорту СССР (1964).
Remove ads
Біяграфія
Выхаванка Гродзенскай Абласной ДзЮСШ (цяпер СДзЮШАР №7). Першы трэнер — Якаў Іосіфавіч Фруман[1].
Амаль паўстагоддзя прапрацавала трэнерам ДЮСШАР «Гарызонт» па баскетболе. У ліку яе выхаванцаў — заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы Галіна Савіцкая (Крысевіч), майстры спорту міжнароднага класа Таццяна Троіна і Вікторыя Гаспер. За гады сваёй працы падрыхтавала больш за 26 майстроў спорту СССР і Рэспубліку Беларусь. У іх ліку — чэмпіёнкі Еўропы сярод моладзі Алена Ламака, сёстры Дубойскія, Алена Мішына і інш. Юнацкія і моладзевыя каманды пад яе кіраўніцтвам неаднаразова была пераможцамі першасцяў СССР, а кадэцкая зборная Беларусі U-16 заняла чацвёртае месца ў фінале чэмпіянатаў Еўропы 1997 і 2004 гадоў.
Узнагароджана нагрудным знакам «За ўнёсак у развіццё баскетбола».
Remove ads
Клубная трэнерская кар’ера
- 1995—1996 — Гарызонт-2 (Мінск)
- 1996—1998 — РВАР-Гарызонт-2 (Мінск)
- 2002—2004 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск)
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1997/1998.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads