Яўген Іванавіч Дашкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Іванавіч Дашкоў (нар.15 лютага 1941, г. Екацярынбург) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1976).

Хуткія факты Яўген Іванавіч Дашкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Працаваў у тэатрах Казані, Свярдлоўска, Бранскім дзяржаўным тэатры драмы (1961-1967), з 1967 г. у Гомельскім абласным драматычным тэатры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.

Творчасць

Выканаўца героіка-рамантычных, характэрных і лірычных роляў. Творчая манера адрозніваецца спалучэннем мяккага лірызму з адчуваннем драматызму чалавечага лёсу. Сярод роляў нацыянальнай, класічнай і сучаснай драматургіі ў Гомельскім драматычным тэатры, дзе найбольш ярка раскрыўся талент Дашкова: Васіль («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Томаш («Экзамен на восень» І. Шамякіна), Башлыкоў («Подых навальніцы» І. Мележа), князь Уладзімір («Гара і слава» А. Петрашкевіча), Павел («Грэшнае каханне» А. Дзялендзіка) і многія іншыя.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads