Яўген Іванавіч Чарвінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Іванавіч Чарвінскі (1820 — пасля 1889) — архітэктар сярэдзіны XIX стагоддзя. Акадэмік архітэктуры[1].
Remove ads
Біяграфія
Працаваў у Палтаве са снежня 1834 года канцылярыстам губернскай рысавальні, з 1838 — памочнікам архітэктара ў камісіі, якая ўзводзіла будынак кадэцкага корпуса. Ад Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў атрымаў званне «вольнага мастака» (1846) і акадэміка (1852).
Дакладная дата смерці невядомая.
Творчасць

Па яго праекце пабудавана сядзіба Закрэўскіх (1838) у с. Бярозавая Рудка Прылуцкага павета Палтаўскай губерні
Чарвінскі спраектаваў знакаміты «дом для гасцей» Р. Галагана ў с. Лебядзінцы Прылуцкага павета Палтаўскай губерні (1854—1856), згарэў у 1917)[1]. Будынак, архітэктура якога паўтарала рысы дома казацкага старшыні часоў Запарожскай Сечы, як першынец новай украінскай нацыянальнай архітэктуры, меў надпіс: «Дом сей сооружен для оживления предания о жизни предков в памяти потомков». Архітэктуру будынка станоўча ацаніў Т. Шаўчэнка.
Сярод архітэктурных работ Чарвінскага таксама новая званіца над бабінцам Святадухаўскага сабора ў Ромнах (1866)[1].
Пад кіраўніцтвам Я. Чарвінскага ў 1870—1889 гг. была пабудавана ў псеўдарускім стылі капліца-пахавальня Паскевічаў (праект ствараўся пры ўдзеле А. Х. Пеля ) побач з Гомельскім Петрапаўлаўскім саборам для пахавання членаў сям'і Паскевічаў.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads