Яўген Аляксандравіч Чарніцкі
вучоны ў галіне біяфізікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Аляксандравіч Чарні́цкі[1] — вучоны ў галіне біяфізікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1964)[2], доктар біялагічных навук (1974), прафесар (1989).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Рамны (сучасны адміністрацыйны цэнтр Раменскага раёна Сумскай вобласці Украіны). У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1955 года працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1957 — у Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР. З 1966 года Я. А. Чарніцкі ў Інстытуце фотабіялогіі АН БССР, з 1974 года — на пасадзе загадчыка кафедрай.
Навуковая дзейнасць
А. Я. Чарніцкаму належаць навуковыя працы па выкарыстанні люмінесцэнтных бялкоў, механізмах фотаразбурэння клетачных мембран, структурным стане мембран эрытрацытаў і інш. Распрацаваў люмінесцэнтныя экспрэс-метады дыягностыкі саматычных захворванняў, ме6тад фотарадыяцыйнай тэрапіі пухлін.
Сярод апублікаванага:
- Кооперативные переходы белков в клетке / С. В. Конев, С. Л. Аксенцев, Е. А. Черницкий. — Мн.: Наука и техника, 1970.
- Люминесценция и структурная лабильность белков в растворе и клетке. — Мн., 1972.
- Структура и функции эритроцитарных мембран / Е. А. Черницкий, А. В. Воробей ; Академия наук Белорусской ССР, Институт фотобиологии. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 215 с.
- Спектральный люминесцентный анализ в медицине / Е. А. Черницкий, К. И. Слобожанина ; Академия наук Белорусской ССР, Институт фотобиологии. — Мн.: Наука и техника, 1989. — 141 с. : ил. — ISBN 5-343-00119-Х
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац па люмінесцэнцыі бялкоў і яе выкарыстанні ў навуковых даследаваннях і практыцы, апублікаваных у 1956—1991 гадах.
Зноскі
- Черницкий, Евгений Александрович (кандидат физико-математических наук; доктор биологических наук ; 1932—1999)(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads