Сумская вобласць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сумская вобласцьmap
Remove ads

Су́мская во́бласць[1] (укр.: Сумська́ о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 23,834 тыс. км². Насельніцтва — 1,226 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Сумы.

Хуткія факты Сумская вобласць, Краіна ...

У складзе вобласці 51 тэрытарыяльная грамада[2].

Remove ads

Геаграфія

Большая частка вобласці знаходзіцца ў межах Прыдняпроўскай нізіны, крайняя паўночная частка — у межах Палескай нізіны, на ўсходзе і паўночным усходзе — адгор’і Сярэднярускага ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну, падзеленую шырокімі далінамі рэк, ярамі і бэлькамі. Максімальная вышыня 226 м. Клімат умерана кантынентальны. Зіма халодная, лета ўмерана спякотнае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −7,9 °C на поўначы да −7,1 ° С на паўднёвым захадзе, ліпеня ад 18,4 °C на поўначы да 19,9 °C на паўднёвым усходзе. Ападкаў 550—600 мм на поўначы і 450 мм на поўдні ў год (максімум летам). Працягласць вегетацыйнага перыяду (з тэмпературай вышэй за 10 ° С) 144—161 сут. Рэкі належаць басейну Дняпра і пераважна з’яўляюцца яго левымі прытокамі. Найбольш значныя з іх — Дзясна з Сеймам, Сула, Псёл, Ворскла. У далінах рэк — азёры-старыцы і балоты; ёсць шмат штучных сажалак. У паўднёвай лесастэпавай частцы пераважаюць чарназёмныя глебы (малагумусавыя тыповыя лёгка-і сярэднесугліністыя і ападзоленныя чарназёмы), у паўночнай палескай — дзярнова-падзолістыя. Пад лясамі і хмызнякамі занята 17 % тэрыторыі, у паўночных раёнах пераважаюць змяшаныя лясы (сасна, бяроза, дуб), у цэнтральным і паўднёвым раёнах — астраўныя лясы (пераважна з ліпы, клёна, ясеня; сустракаюцца дубовыя гаі).

Remove ads

Насельніцтва

  • 1987 год — 1427 тыс. чал.[3]
  • 1991 год — 1430 тыс. чал.[4]
  • 1999 год — 1349 тыс. чал.[5]

Вядомыя асобы

Адміністрацыйны падзел

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads