Яўген Аляксеевіч Колчаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Аляксеевіч Колчаў (13 жніўня 1959, Мінск) — беларускі скульптар і фатограф[1].

Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 жніўня 1959 года ў Мінску. З дзяцінства самастойна займаўся маляваннем і лепкай. Скончыў музычную школу па класе трамбона. З 1974 па 1978 гады вучыўся ў Мінскам мастацкім вучылішчы імя Глебава. Вялікі ўплыў у мастацкім плане на маладога скульптара аказаў выкладчык Алег Луцэвіч — выдатны беларускі графік. Па заканчэнню вучылішча паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта), які скончыў у 1984 годзе. У розны час яго настаўнікамі ў інстытуце былі такія беларускія скульптары, як Андрэй Бембель, Анатоль Анікейчык, Міхаіл Шкробат, Анатоль Арцімовіч. Кіраўніком дыпломнай працы Яўгена Колчава быў беларускі скульптар і педагог Генадзь Мурамцаў.
З 1984 па 1986 гады быў прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у Гродна, у танкавых войсках, быў камандзірам танка Т-72. Паралельна выконваў афарміцельскія працы. Пасля заканчэння тэрміну службы, з 1986 па 1989 гады стажыраваўся ў Заіра Азгура ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску. У 1990 увайшоў у шэрагі Саюза мастакоў СССР. З 1991 года з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. З 1989 па 1992 гады выкладаў у Беларускім Політэхнічным інстытуце на факультэце архітэктуры. З 2011 года выкладае ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава.
Remove ads
Творчасць
Стварае станковыя скульптуры ў рэалістычным стылі, захапляецца анімалістычным жанрам. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1982 г. З 1992 па 2000 гады працаваў у галіне рэстаўрацыі гістарычных помнікаў архітэктуры. Прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні складаных архітэктурных і скульптурных элементаў помнікаў гатычнай архітэктуры і архітэктуры барока на тэрыторыі Германіі і Польшчы. Працы скульптара ўпрыгожваюць вуліцы і будынкі Мінска, знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях[2].
Remove ads
Галерэя
- Рэльефы
- Рэльеф у Чырвоным касцёле, Мінск
- Мікеланджэла Буанароці, 2003, бронза.
- Скульптура
- «Рыбы», бронза
- «Ікар» у мінскім кінатэатры «Перамога»
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads