Яўген Барысавіч Меве

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Барысавіч Меве (1 верасня 1910Варшава, Польшча — 16 студзеня 1990) — фтызіятр, пульманолаг. Доктар медыцынскіх навук (1964), прафесар (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Яўген Барысавіч Меве, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1932).

Працаваў у Хабараўскім туберкулёзным дыспансеры (з 1935, ардынатар, галоўны ўрач); Падмаскоўным клінічным туберкулёзным дыспансеры імя Загорскага (1937—1941, загадчык аддзялення, галоўны ўрач); Клінічным туберкулёзным санаторыі Цэнтральнай групы войск у Аўстрыі (1945—1947, намеснік начальніка па навуковай частцы); Ялцінскім клінічным санаторыі (1948—1950, намеснік начальніка); Харкаўскім ваенным шпіталі (1950—1963, начальнік туберкулёзнага аддзялення, з 1962 — кансультант); Беларускім дзяржаўным інстытуце удасканалення ўрачоў (1964—1990, кафедра фтызіятрыі, у 1964—1983 — загадчык кафедры, з 1983 — прафесар).

Навуковыя інтарэсы: павышэнне эфектыўнасці калапсатерапіі лёгачнага туберкулёзу; ранняе выяўленне, клініка першаснага туберкулёзу, спецыфічная прафілактыка захворвання; флюараграфія; туберкулінадыягностыка. Пазапрафесійныя інтарэсы: творчасць А. П. Чэхава.

Памёр 16 студзеня 1990 года, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Remove ads

Узнагароды

Званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1979), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені і інш.

Бібліяграфія

  • Туберкулинодиагностика / Е. Б. Меве. — Минск, 1970.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads