Яўген Барышнікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Барышнікаў (нар. 21 лістапада 1983, г. Слонім, Беларусь) — беларускі фалькларыст, кампазітар, бард, дудар і паэт[1]. З 2009 па 2017 гады быў намеснікам старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, з’яўляецца сябрам Беларускага дударскага клуба і Цэнтра этнакасмалогіі «KRYUJA».
Remove ads
Біяграфія
У 2001 годзе скончыў сярэднюю школу № 3 г. Слонім. З 2001 па 2005 гады вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Выступае з 2006 года. Да 2013 года быў удзельнікам беларускага гурта «Ceilidh Ceol» (бойрана і дарабуке), з 2010 года ў «На Таку» (граў на бубне і дудзе).
Быў куратарам «Дударскага клуба» і праекта «Этнаўсё» (Ethno.by)[2].
Навуковая дзейнасць
- Барышнікаў Я. Дуды на тэрыторыі Беларусі ў працах замежных аўтараў — 2013
- Барышнікаў Я., «Месцы самыя дударскія»: спроба картаграфавання звестак аб дударскай традыцыі «рэгіёну ВКЛ» — 2014
- Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 25-27 красавіка 2014 г.) / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. — Мінск, 2014. — 216 с.
Remove ads
Узнагароды

Лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні «Фэст-А 2006» (Мінск), «OPPA 2009» (Варшава, Польшча), «Купалаўскія вакацыі» (2010, Мінск)[3], пераможца XVII Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень — 2010» (Бельск Падляскі, Польшча)[4].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads