Яўген Вячаслававіч Абаленскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Вячаслававіч Абаленскі (30 сакавіка 1973, Салігорск) — беларускі палітык і электрык. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 30 сакавіка 1973 года ў г. Салігорску. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці інжынер-электрык; Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітет па спецыяльнасці горны інжынер-электрык; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў электраслесарам (слесарам) дзяжурным па рамонце абсталявання, майстрам змены, намеснікам начальніка ўчастка пад’ёму № 2 Чацвёртага рудаўпраўлення рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуськалій» у г. Салігорску.
З’яўляўся дэпутатам Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага склікання, намеснікам старшыні Салігорскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ад Салігорскай гарадской выбарчай акругі № 68.
Жанаты, мае дзвюх дачок.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads