Яўген Генадзевіч Панамарэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Генадзевіч Панамарэнка (нар. 18 студзеня 1981, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі вучоны ў галіне энергетыкі. Кандыдат тэхнічных навук (2010), дацэнт (2012).

Хуткія факты Яўген Генадзевіч Панамарэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1998 годзе скончыў СШ № 22 горада Бабруйска, потым у 2003 годзе — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Электрычныя станцыі».

З 2003 па 2006 год навучаўся ў аспірантуры БНТУ. У той жа час сумяшчаў навуковую і педагагічную дзейнасць на кафедры «Электрычныя станцыі».

З 2006 года — асістэнт кафедры «Электрычныя станцыі», з 2009 года — старэйшы выкладчык кафедры, з 2010 года — дацэнт.

У 2010 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата тэхнічных навук.

У 2012 годзе было прысвоена навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Электраэнергетыка».

У 2014—2017 гадах — намеснік дэкана энергетычнага факультэта.

У 2017—2018 гадах — навуковы сакратар філіяла БНТУ «Навукова-даследчы політэхнічны інстытут».

З 5 снежня 2018 года — дэкан энергетычнага факультэта БНТУ.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

З’яўляецца аўтарам больш за сем дзясяткаў друкаваных прац, у тым ліку трох навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads