Яўген Кірылавіч Торлін
беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Кірылавіч Торлін, часам Тарлін (6 (18) сакавіка 1862 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].
Remove ads
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў 1862 годзе[1]. Са стараабрадніцкай сям’і.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Кіеўскім рэальным вучылішчы[1]. У 1882 годзе паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. Скончыў ў 1887 годзе па першым разрадзе.
Прафесійная дзейнасць


У час свайго студэнцтва Я. Торлін удзельнічаў у якасці памочніка гарадскога архітэктара Мікалаева ў пабудовах епархіяльнага жаночага вучылішча і мураванай царквы ў Кіеве. Па адбыцці воінскай павіннасці прызначаны ў 1888 годзе гарадскім архітэктарам у Гомелі і займаў пасаду прынамсі да 1892 года[1][2]. Пэўны час (да лютага 1900 года) значыўся звышштатным тэхнікам будаўнічага аддзялення магілёўскага губернскага праўлення[3]. Паралельна меў прыватную практыку ў Кіеве, на якой і засяродзіўся, пра што сведчаць звесткі 1899—1916 гадоў[4][5][6][7].
Акрамя абавязкаў па службе Яўген Торлін рабіў таксама прыватныя праекты па пабудове мураваных і драўляных пабудоў у Гомелі і бліжэйшых павятовых гарадах, напрыклад, жаночай гімназіі імя князя Далгарукава ў Навазыбкаве[1].
Remove ads
Творчасць
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads