Яўген Львовіч Неміроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Львовіч Неміроўскі (руск.: Евгений Львович Немировский; 21 красавіка 1925 — 2 ліпеня 2020) — расійскі кнігазнаўца. Доктар гістарычных навук (1972).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў 1925 годзе каля Адэсы. У 1969 абараніў доктарскую дысертацыю пра пачатак славянскага кнігадруку і гісторыю польскага Адраджэння. У 1973 годзе стаў загадчыкам аддзела рэдкіх кніг Ленінскай бібліятэкі ў Маскве, у 1982 — галоўным навуковым супрацоўнікам Расійскай кніжнай палаты.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Распачаў працу над зводным каталогам і апісаннем старадрукаваных выданняў кірылічнага і глагалічнага шрыфтоў, пісаў працы і манаграфіі пра славянскі кнігадрук, тэорыю і гісторыю сусветнага кнігадруку, пра Швайпольта Фіёля, Івана Фёдарава, Францыска Скарыну. Аўтар дзясяткаў манаграфій пра кніжнасць Сярэднявечча і Рэнесансу. Сярод іх і фундаментальная 600-старонкавая праца «Францыск Скарына: жыццё і дзейнасць беларускага асветніка» (Мінск, 1990).
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Скарына і беларуская культура».
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads