Яўген Рыгоравіч Брусілоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яўген Рыгоравіч Брусілоўскі
Remove ads

Яўген Рыгоравіч Брусіло́ўскі (12 лістапада 1905, Растоў-на-Доне — 1981, Масква) — казахскі кампазітар, адзін з заснавальнікаў прафесійных жанраў у казахскім музычным мастацтве. Народны артыст Казахскай ССР (1936). Старшыня праўлення Саюза кампазітараў Казахстана (1939—1953). Дзяржаўная прэмія СССР (1948), Дзяржаўная прэмія Казахстана (1967).

Хуткія факты Яўген Рыгоравіч Брусілоўскі, Асноўная інфармацыя ...

Аўтар першых казахскіх опер. З’яўляецца аўтарам музыкі Дзяржаўнага гімна Казахстана 1945—1992 і 1992—2006 гадоў (1945, сумесна з Муканам Тулебаевым і Латыфам Хамідзі).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 30 кастрычніка (12 лістапада па новым стылі) 1905 года ў горадзе Растоў-на-Доне у яўрэйскай сям’і.[2][3]

У 1922—1924 гадах вучыўся па класах фартэпіяна і кампазіцыі ў Маскоўскай кансеваторыі імя П. І. Чайкоўскага. Затым паступіў у Ленінградскую кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава на клас кампазіцыі М. А. Штэйнберга  (руск.) і скончыў яе ў 1931 годзе.

З 1944 года выкладаў у Алма-Ацінскай кансерваторыі (з 1955 года — прафесар).

Remove ads

Творчасць

Аўтар першых казахскіх опер («Кыз Жыбек» (1934), «Жалбыр» (1935), «Ер-Таргын» (1937), «Гвардыя, уперад» (1942), «Дударай» (1953)), сімфоній (у т.л. 6-й «Курмангазы», 1965), кантаты, вакальна-сімфанічных, камерных, інструментальных твораў.

Кампазітару належаць дзевяць опер, чатыры балета, дзевяць сімфоній і каля 500 песень і рамансаў.

У ліку яго вучняў К. Кужам’яраў, Е. Рахмадыеў, М. Тулебаеў.

Зноскі

  1. Брусиловский Евгений Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Российская еврейская энциклопедия. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2022. Праверана 11 кастрычніка 2022.
  3. Н. Г. Шафер. День Брусиловского. Мемуарный роман. Глава «Несостоявшийся дуэт». Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2022. Праверана 12 кастрычніка 2022.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads