Яўген Канстанцінавіч Сантрапінскіх

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Сантрапінскіх (нар. 21 кастрычніка 1987, Ільічоўск (цяпер Чарнаморск), Адэская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Бэрэзынэ».

Хуткія факты Яўген Сантрапінскіх, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў родным горадзе Ільічоўску. З 2005 года выступаў за дубль запарожскага «Металурга», за аснову гэтага клуба згуляў усяго ў 7 матчах. Сезон 2009/10 зноў правёў у Ільічоўску, а пасля на працягу трох сезонаў выступаў у Першай лізе за «Букавіну». У першай палове 2014 выступаў за сімферопальскую «Таўрыю», якая па заканчэнні чэмпіянату ў маі 2014 года спыніла існаванне.

У ліпені года 2014 праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», але ў выніку ў жніўні 2014 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[3][4]. У складзе наваполацкага клуба ў сезоне 2014 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2015 года пакінуў «Нафтан»[5].

У сакавіку 2015 года перайшоў у клуб украінскай Першай лігі — днепрадзяржынскую «Сталь»[6]. Пазней гуляў за іншыя клуба Першай лігі — «Гарняк», «Мікалаеў» і «Сумы». У жніўні 2017 года стаў іграком сімферопальскай «ТСК-Таўрыі». У пачатку 2018 года пакінуў крымскую каманду, і ў жніўні 2018 года зноў далучыўся да «Гарняка», які ўжо стаў выступаць у Другой лізе.

У ліпені 2019 года перайшоў у чарнавіцкую «Букавіну». У 2020 годзе перастаў трапляць у склад каманды і ў красавіку пакінуў клуб, пасля чаго стаў выступаць у чэмпіянаце Адэскай вобласці за «Чарнаморск» і «Бэрэзынэ».

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads