Яўген Яўгеньевіч Карняг
беларускі тэатральны рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Яўгеньевіч Карняг (нар. 1983, Мінск) — беларускі тэатральны рэжысёр.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску у 1983 годзе, скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на курсе ў Аляксея Ляляўскага.
Працаваў некалькі год у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек акцёрам. Першыя яго поспехі звязаныя з драматычна-пластычным жанрам. Не будучы харэографам, ён яшчэ студэнтам прыдумаў танцавальныя эцюды, якія ляглі ў аснову яго дэбютнага спектакля ў якасці рэжысёра Cest la vie. Exercices pres du baton. Неўзабаве здарыліся «Не танцы», якія прынеслі яму славу, тэмай сталі гвалт і агрэсія. У 2010 годзе рэжысёр арганізаваў уласны калектыў — KorniagTHEATRE. Адна з яго самых заўважных пастановак — «Латэнтныя мужчыны», дзе каманда разважала пра крызіс маскуліннасці і жаноцкасці. Яго наступныя работы былі прысвечаныя страху — «Спектакль № 7», адзіноце ў вялікіх гарадах — «Бетон», яны ішлі ў РТБД. Трылогію склалі спектаклі «Пачупкі», «Шлюб з ветрам» і «Забалоцце» пра тры ключавыя этапы жыцця чалавека — народзіны, вяселле і смерць. Вялікая роля ў матэрыяле адводзіцца беларускаму фальклору і народным танцам, песням.
З 2022 года ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. Адзначыўся аўтарскімі пастаноўкамі: «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі», «Запіскі юнага лекара», «На чорнай-чорнай вуліцы»; паставіў бэбі-спектакль «Матылькі». З 2024 года — галоўны рэжысёр. У 2025 годзе паставіў спектакль «Хутар» па аповесці Васіля Быкава «Знак бяды».
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2018).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads