Якім Марахоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Якім Марахоўскі
Remove ads

Якім або Іаакім, Іаахім (часам памылкова Яўхім), свецкае імя Ілья Марахоўскі (польск.: Joachim Eliasz Morochowski), (каля 1576, Львоў, Карона Каралеўства Польскагалюты 1631, Уладзімір, Карона Каралеўства Польскага) — уніяцкі епіскап уладзімірскі і берасцейскі, рэлігійны пісьменнік-палеміст.

Remove ads

Біяграфія

Ілья Марахоўскі нарадзіўся ў сям’і шляхціча Рускага ваяводства Сцяпана Марахоўскага герба «Корчак»[1][2]. У 1596—1603 гадах вывучаў філасофію і тэалогію ў Грэчаскім Калегіуме Св. Афанасія ў Рыме[3]. Пасля вяртання ў Рэч Паспалітую адзін з найбліжэйшых паплечнікаў уніяцкага мітрапаліта Іпація Пацея ў справе пашырэння уніі. Выконваў асабістыя даручэнні мітрапаліта ў розных справах[4]. З 1609 года сакратар караля Жыгімонта III Вазы[5].

У 1611 годзе ён атрымаў святарскія пасвячэнні, у 1612 годзе ўступіў у Ордэн базыльянаў і ўзяў манаскае імя Якім. 9 жніўня 1613 года па смерці Іпація Пацея атрымаў каралеўскі прывілей на Уладзімірскую і берасцейскую епархію[6]. 3 ліпеня 1614 года пасвечаны мітрапалітам Іосіфам Вельямінам Руцкім на пасаду епіскапа Уладзімірскага і берасцейскага[7]. Энергічна распаўсюджваў царкоўную унію на тэрыторыі епархіі, у тым ліку і адміністрацыйнымі сродкамі, што выклікала супраціўленне праваслаўных. У сеймавай інструкцыі 1616 года валынская шляхта дамагалася скасавання каралеўскага прывілея на епархію, нададзенага Марахоўскаму, і перадачы ўладыцтва ўраджэнцу Валыні[8]. Але гэтыя захады не мелі поспеху. У 1629 годзе Якім Марахоўскі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы супольнага сабора праваслаўных і грэка-католікаў у Львове з мэтай наступнага заключэння новай царкоўнай уніі. Меркавалася напярэдадні сабора паслаць яго як «вельмі вучонага» епіскапа для дыскусій па багаслоўскіх пытаннях з праваслаўнымі[9]. Дэталі плана абмяркоўваліся 9 ліпеня 1629 года на ўніяцкім царкоўным саборы ва Уладзіміры Валынскім[10]. Але, бо ідэю новай уніі не падтрымала большасць праваслаўнай шляхты і духавенства, сабор у Львове так і не адбыўся. Яўхім Марахоўскі клапаціўся пра адукацыю духавенства. На Кобрынскім саборы 1626 года ён ахвяраваў 2000 флорынаў на адкрыццё ўніяцкай семінарыі[11]. Матэрыяльна падтрымліваў уніяцкую школу ва Уладзіміры Валынскім. Каля 1626 годзе ў сталіцы епархіі заснаваў брацтва Прачыстай Маці Божай і шпіталь [12] Выдаткаваў грошы на аднаўленне кафедральных цэркваў і літургічнага начыння ва Уладзіміры Валынскім і Берасці[13]. Памёр 19 сакавіка 1631 года[14], пахаваны, паводле запавету, ва Уладзіміры Валынскім[15].

Remove ads

Творчасць

Іаакім Марахоўскі адзін з першых уключыўся ў літаратурную палеміку з праваслаўнымі ў абарону царкоўнай уніі. Пісаў на польскай мове.

Яго першая апублікаваная праца пад тытулам «Парыгорыя або заспакаенне з’едлівага Ляманту ўяўнай Божай Царквы» (1612) напісана ў адказ на «Трэнас» (1610) праваслаўнага публіцыста Мялеція Сматрыцкага. Твор мае падкрэслена апалагетычны характар. Аўтар паказвае перавагі Каталіцкай Царквы ў веравучэнні, царкоўнай арганізацыі і абраднасці над Праваслаўнай. Вялікая колькасць цытатаў з Бібліі і твораў Айцоў Царквы, сакавітая мова дазваляюць залічыць «Парыгорыю» да лепшых узораў палемічнай літаратуры Рэчы Паспалітай XVII ст.

Прычыны падзелу Хрысціянскай Царквы на Каталіцкую і Праваслаўную аналізуюцца ў кнізе «Размовы пра пачатак адарвання Грэчаскай Царквы ад Рымскага Касцёла» (1622)[16]. Якім Марахоўскі — аўтар першага друкаванага жыццяпісу Іасафата Кунцэвіча («Рэляцыя пра жорсткае забойства Іасафата епіскапа полацкага» (1624). (На думку ўкраінскага гісторыка Івана Скрутэня  (укр.) твор напісаны мітрапалітам Іосіфам Вельямінам Руцкім, а Якім Марахоўскі быў яго выдаўцом).[17]. Пераклаў з грэчаскай на польскую мову кнігу візантыйскага гісторыка Х ст. Нікіты Пафлагона  (руск.) «Жыццё Святога Ігната, патрыярха Царградскага» (1624)[18].

Remove ads

Крыніцы

Творы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads