Яўген Пятровіч Шабан

беларускі паэт, драматург, акцёр, рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўге́н Пятро́віч Шаба́н (29 снежня 1936, вёска Калодзіна, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 30 ліпеня 1982, Віцебск, БССР, СССР, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску) — беларускі драматург, паэт, акцёр, рэжысёр.

Хуткія факты Яўген Пятровіч Шабан, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 29 снежня 1936 года ў в. Калодзіна Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям'і.

Скончыў акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1958). Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Коласа ў Віцебску (1958—1965), рэжысёрам студыі Беларускага тэлебачання (1965—1976). У 1976—1980 гг. — загадчык літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы.

Памёр 30 ліпеня 1982 года ў Віцебску.

Remove ads

Творчасць

Літаратурную працу пачаў у 1960 годзе. Выдаў зборнікі вершаў «Нарачанка» (1969), «Чырвоныя сумёты» (1977). Аўтар п'ес «Ракіроўка» (1975), «Прад'явіце пропуск» (1975), «Сіні снег» (пастаўлена ў 1975), «Шрамы» (апублікавана і пастаўлена ў 1977), «Чалавек з легенды» (з І.Ражковым, апублікавана і пастаўлена ў 1978), «Востраў Алены» (апублікавана і пастаўлена ў 1982), лібрэта тэлеоперы «Ранак» (пастаўлена ў 1968), сцэнарыя тэлефільма «І смех, і бяда» (пастаўлены ў 1973), тэлеспектакля «Вячэра» (пастаўлены ў 1980).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads