Яўмен Рыгоравіч Канавалаў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўмен Рыгоравіч Канавалаў (19 верасня 1914, вёска Чарнарэчка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць- 16 чэрвеня 1974) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акадэмік АН БССР (1969, член-карэспандэнт 1967), доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1972).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі механіка-тэхналагічны інстытут (1936). З 1955 года загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, з 1970 г. выконваючы абавязкі акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, тры навуковыя працы па новых відах апрацоўкі металаў, стварэнні металаапрацоўчага абсталявання і інструменту, трываласці металаў і сплаваў у ўльтрагукавым полі. Адкрыў ультрагукавы капілярны эфект. Дзяржаўная Прэмія Беларусі (1974).
Remove ads
Памяць
- У Мінску на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі (вул. Акадэміка Купрэвіча, 10) у 1977 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1].
Працы
- Ультрозвуковая обработка металлов. - Мн.,1966 (у сааўтарстве)
- Новые способы пропитки изделий с помощью ультрозвуковых колебаний. - Мн., 197І, (разам з М. Германовічам)
- Чистовая и упрочняющая обработка поверхностей. — Мн., 1968 (разам з В Сідарэнкам)
- Основы электроферромагнитной обработки. — Мн., 1974 (разам з Ф. Ю. Сакулевічам)
- Ультразвуковой капиллярный эффект. — Мн.: Наука и техника, 1981. (у сааўтарстве з М. В. Дзежкуновым і П. П. Прахарэнкам)
Зноскі
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads