Язэп Туркевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Язэп Туркевіч (1876 — ?) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Перад Першай сусветнай вайной жыў у Вільні, працаваў сталяром, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У час першай расійскай рэвалюцыі ўступіў у Беларускую Сацыялістычную Грамаду. Падчас нямецкай акупацыі — адзін з актыўных дзеячаў рабочых прафсаюзаў у Вільні. Уваходзіў у Віленскую беларускую раду. У сакавіку 1918 года быў разам з Антонам Луцкевічам, Іванам Луцкевічам і Янкам Станкевічам накіраваны на пасяджэнне Рады БНР у Мінск, якое завяршылася абвяшчэннем незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. У 1922 годзе балатаваўся ў польскі сейм ад Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэта, але дэпутацкага мандату не атрымаў. Быў рэдактарам-выдаўцом першых сямі нумароў газеты «Жыцьцё Беларуса» (19.08.1925—9.09.1925). Пакінуў пасаду з прычыны пераследу польскімі ўладамі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads