(132524) APL
астэроід From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
(132524) APL — невялікі астэроід галоўнага пояса, які быў адкрыты 9 мая 2002 года ў рамках праекта LINEAR у абсерваторыі Сакора.
Remove ads
Арбіта
(132524) APL не перасякае арбіту Зямлі і абарачаецца вакол Сонца за 4,21 юліянскіх гадоў.
Даследаванні
13 чэрвеня 2006 года касмічны апарат «New Horizons», накіроўвальны да Плутону і Поясу Койпера, максімальна зблізіўся з астэроідам APL прыблізна на адлегласць 102 000 км, у 273 мільёнах кіламетраў ад Зямлі. Даследаванні астэроіда з «New Horizons» пачаліся на этапе збліжэння, і працягваліся з 11 па 13 чэрвеня 2006 года[1]. Вялікая вуглавая хуткасць астэроіда ў адносінах да «New Horizons» (каля 40″ у секунду)[3] дала магчымасць выпрабаваць здольнасць касмічнага апарата адсочваць хутка рухомыя аб’екты[1].
Remove ads
Назва
Астэроід 2002 JF56 атрымаў назву (132524) APL гонар Лабараторыі прыкладной фізікі (англ.: Applied Physics Laboratory, APL) пры універсітэце Джона Хопкінса, якая ўдзельнічае ў распрацоўцы шматлікіх касмічных місій, 6 студзеня 2007 года — амаль праз паўгода пасля пралёта міма яго касмічнага апарата «Новыя гарызонты».
Гл. таксама
- Спіс астэроідаў (132501—132600)
- Класіфікацыі малых планет
Зноскі
- PIA09230: New Horizons Tracks an Asteroid. NASA JPL.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2012. Праверана 28.10.2008.
- C. Tubiana. Photometric and spectroscopic observations of (132524)2002 JF56: fly-by target of the New Horizons mission.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2012. Праверана 28.10.2008.
- The New Horizons Distant Flyby of Asteroid 2002 JF56. American Astronomical Society, 1996.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2008. Праверана 28.10.2008.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads