1-ы Далёкаўсходні фронт

From Wikipedia, the free encyclopedia

1-ы Далёкаўсходні фронт
Remove ads

1-ы Далёкаўсхо́дні фронт — адзін з франтоў РСЧА ў час савецка-японскай вайны 1945 года.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 5 жніўня 1945 года на базе Прыморскай групы войскаў. Палявое ўпраўленне фронту сфарміравана на базе палявога ўпраўлення Карэльскага фронту. Войскі 1-га Далёкаўсходняга фронту размяшчаліся ў Прымор’і ад станцыі Губерава да мяжы з Карэяй[1].

З 9 жніўня па 2 верасня 1945 года фронт удзельнічаў у стратэгічнай Маньчжурскай аперацыі на харбіна-гірынскім накірунку. Войскі 1-га Далёкаўсходняга фронту ва ўзаемадзеянні з Забайкальскім, 2-м Далёкаўсходнім франтах і Ціхаакіянскім флотам ва ўмовах горна-тайговай мясцовасці прарвалі ўмацаваную паласу і разграмілі японскія войскі 1-га і 17-га франтоў Квантунскай арміі. Узялі некалькі ўсходніх раёнаў Маньчжурыі і Ляадунскага паўвострава.

11 жніўня часці 25-й арміі перасеклі кітайска-карэйскую мяжу ў раёне Кенхына. 15 жніўня японскае камандаванне абвясціла аб капітуляцыі сваіх войскаў у Карэі[2].

1 кастрычніка 1945 года фронт быў расфармаваны. На базе яго войскаў і палявога ўпраўлення ўтворана Прыморская ваенная акруга.

Remove ads

Склад

  • 1-я Чырвонасцяжная армія
  • 5-я армія
  • 25-я армія
  • 35-я армія
  • 9-я паветраная армія
  • Чугуеўская аператыўная група
  • 10-ы механізіраваны корпус
  • Прыморская армія СПА

Камандаванне

Зноскі

  1. 1-ы Далёкаўсходні фронт (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads