1-я Дрысенская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

1-я Дрысенская партызанская брыгада (у жнўні 1942 — кастрычніку 1943 Дрысенская партызанская брыгада) — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года на базе асобнай групы атрадаў Дрысенскага раёна (група ўваходзіла ў брыгаду «За Савецкую Беларусь», пазней брыгада імя К. К. Ракасоўскага). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дрысенскага, Расонскага і Асвейскага раёнаў. 12 ліпеня 1944 брыгада (281 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

У 1943 годзе атрад «Бясстрашны» быў накіраваны ў Баранавіцкую вобласць (1-я Баранавіцкая партызанская брыгада), атрады імя Калініна і імя Кутузава былі вылучаны для фарміравання 2-й Дрысенскай партызанскай брыгады. У выніку баёў з карнікамі брыгада (729 партызан) у снежні 1943 года выйшла ў савецкі тыл, дзе атрад «КІМ» быў расфарміраваны. У студзені 1944 года брыгада (153 партызаны) вярнулася ў раён баявых дзеянняў, дзе аб’ядналася з партызанамі, якія асталіся ў нямецкім тыле. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Суворава;
  • атрад імя Кірава;
  • атрад імя Аляксандра Неўскага;
  • атрад імя Леніна.
Remove ads

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

  • Р. П. Герасімаў;
  • Ф. Ф. Шаблоўскі;
  • А. І. Лісоўскі.

Начальнікі штаба

  • Ф. А. Рабцаў;
  • С. Ф. Ламінскі;
  • А. А. Шыбаеў;
  • К. П. Кузміцкі.

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы ПолацкДаўгаўпілс і шашэйных дарогах. Разам з брыгадамі Асвейскай імя М. В. Фрунзэ і «За Савецкую Беларусь» правялі ў кастрычніку 1942 года аперацыю па адначасовым разгроме нямецкіх гарнізонаў на чыгуначных станцыях Боркавічы і Дрыса. У студзені 1943 года ўдзельнічалі ў разгроме гарнізона ў вёсцы Вецслабада Латвійскай ССР. Разграмілі гарнізоны ў вёсках Балдышы (красавік 1943 года), Кабылінцы (красавік 1944 года) Дрысенскага раёна. У студзені — сакавіку, маі — снежні 1943, лютым — чэрвені 1944 гадоў вялі баі супраць карнікаў. На лініі Боркавічы — Бігосава падарвалі і пашкодзілі больш за 2 тысячы рэек.

Памяць

У 1964 годзе ў вёсцы Маторына Расонскага раёна ў гонар брыгады быў насыпаны курган, пастаўлены абеліск, у 1970 годзе ў вёсцы Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна — стэла.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads