101-я Даманавіцкая партызанская брыгада
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
101-я Даманавіцкая партызанская брыгада — партызанская брыгада. Дзейнічала на тэрыторыі Даманавіцкага і Васілевіцкага раёнаў. 18 лістапада 1943 года брыгада (743 партызаны, чатыры атрады) злучылася з часцямі Чырвонай Арміі.
Remove ads
Гісторыя
Партызаны ў красавіку — ліпені 1943 года вялі аперацыі па разгрому нямецкіх гарнізонаў у вёсках Даманавічы, Каплічы, Савічы. 23 жніўня разам з брыгадамі Васілевіцкай імя П. К. Панамарэнкі і 99-й Калінкавіцкай разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Ведрыч. 26 жніўня вывелі са строю чыгуначны ўчастак Галявіцы — Калінкавічы, знішчылі два масты на чыгуначным участку Жлобін — Калінкавічы. У верасні вялі баі з карнікамі каля вёсак Бабовічы і Хутар. 3 і 7 кастрычніка збілі два нямецкія самалёты. У ноч на 18 лістапада разам з часцямі Чырвонай Арміі вызвалілі Васілевічы. 26—29 лістапада навялі праз балоты пераправы, што спрыяла наступленню часцей Чырвонай Арміі.
Remove ads
Склад
Брыгада была створана на базе Даманавіцкага атрада, арганізаванага ў маі 1942 года. Пры фарміраванні брыгады, атрад быў разбуйнены на тры: атрады «За Радзіму», «Мсцівец», імя Чапаева. Пазней быў арганізаваны атрад «Смерць фашызму».
Камандаванне
Камандзіры
- М. А. Чарнавусаў;
- В. М. Мінін.
Камісар
- М. Я. Казлоў.
Начальнікі штаба
- В. М. Мінін;
- М. Р. Салавей.
Памяць
У 1975 годзе ў вёсках Даманавічы і Халоднікі Калінкавіцкага раёна ў гонар брыгады былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads