Васілевіцкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васілевіцкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкіпартызанская брыгада, створаная 31 кастрычніка 1943 года на базе атрада імя П. К. Панамарэнкі (арганізаваны ў красавіку 1943) разбуйненнага на тры атрады. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Васілевіцкага раёна. 17 лістапада 1943 года брыгада (365 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Васілевіцкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

  • 5-ы партызанскі атрад;
  • 7-ы партызанскі атрад;
  • 9-ы партызанскі атрад.

Камандаванне

Камандзір

  • Сямён Агеевіч Смерцін

Камісар

  • Павел Пятровіч Гудаў

Начальнік штаба

  • Васіль Паўлавіч Алісейка

Гісторыя

У маі 1943 года партызаны разам са 101-й Даманавіцкай партызанскай брыгадай каля станцыі Жэрдзь на значным участку пашкодзілі чыгуначнае платно, знішчылі два масты, у чэрвені разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Савічы, у жніўні (разам з 99-й Калінкавіцкай і 101-й Даманавіцкай брыгадамі) разбілі буйны гарнізон у вёсцы Ведрыч, вывелі са строю чыгуначны ўчастак ГалявіцыКалінкавічы. Правялі некалькі адкрытых і засадных баёў, у тым ліку ў чэрвені 1943 года каля вёскі Залатуха супраць карнай экспедыцыі, у жніўні каля вёскі Асташкавічы. Аперацыю «рэйкавая вайна» праводзілі на чыгуначным участку ВасілевічыНахаў, удзельнічалі ў вызваленні Васілевіч.

Памяць

У 1975 годзе ў вёсцы Гогалева Калінкавіцкага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads