11-я гарадская клінічная бальніца
бальніца ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
УАЗ «11-я гарадская клінічная бальніца» (былая Дарожная бальніца) — шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова горада Мінска.
Створаная на базе чыгуначнай бальніцы, гісторыя якой налічвае каля 100 гадоў[1].
Remove ads
Гісторыя
Першая згадка — 1889 год. Была створаная і ўтрымлівалася таварыствам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Прызначалася для медыцынскага абслугоўвання супрацоўнікаў чыгункі. Налічвала 6 коек. Знаходзілася ў будынку тэхнічнага чыгуначнага вучылішча. Загадчык — урач С. Іоф[1].
У 1914 годзе было завершана будаўніцтва чыгуначнай бальніцы. Але з пачаткам першай сусветнай вайны будынак бальніцы перадалі пад ваенны шпіталь для параненых салдат. Чыгуначная бальніца адкрылася ў 1922 годзе. Першым галоўным урачом бальніцы стаў прафесар Сяргей Іванавіч Лябёдкін, загадчык кафедры анатоміі медыцынскага факультэта БДУ[1].
Remove ads
Кафедры на базе бальніцы
- Кафедра хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
 - Кафедра рэабілітацыі і фізіятэрапіі БДМУ
 - Кафедра прапедэўтыкі
 
Аддзяленні
У бальніцы працуюць наступныя аддзяленні[2]:
- Рэабілітацыйнае кардыялагічнае аддзяленне[3]
 - Клініка-дыягнастычная лабараторыя[4]
 - Аддзяленне мікрахірургіі вока[5]
 - Рэабілітацыйнае неўралагічнае аддзяленне[6]
 - Аддзяленні анестэзіялогіі рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі[7]
 - Рэнтгеналагічнае аддзяленне[8]
 - Аддзяленне траўматалогіі і артапедыі[9]
 - Аддзяленне ультрагукавой дыягностыкі[10]
 - Аддзяленне ўралогіі[11]
 - Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне[12]
 - Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі[13]
 - Хірургічнае аддзяленне[14]
 - Аддзяленне сківічнай хірургіі твару[15]
 - Аддзяленне гнойнай сківічнай хірургіі твару[16]
 - Эндаскапічны кабінет[17]
 - Аддзяленне паліятыўнай дапамогі (плануецца)[18]
 
Гл. таксама
- Бальніцы Мінска
 
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads