Чыгуначная бальніца (Мінск)

Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Чыгуначная бальніца (Мінск)map
Remove ads

Чыгуначная бальніца — комплекс будынкаў у Мінску, пабудаваны ў 19121914 гг. Размешчана па адрасе вул. Аўтадораўская, 3, 3а і ўключае мураваныя галоўны і 5 дапаможных карпусоў, воданапорную вежу.

Хуткія факты Чыгуначная бальніца, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Бальніца

Thumb
Галоўны корпус чыгуначнай бальніцы

Галоўны корпус двухпавярховы, Е-падобны ў плане. Архітэктурна-мастацкую выразнасць будынку надае кантрастнае спалучэнне чырвонай цэглы і белых атынкаваных дэталей на фасадах — карнізы, франтоны, пілястры, аконныя ліштвы, сандрыкі. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным і двума бакавымі рызалітамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Плоскасць сцяны фасада дэкарыравана шырокімі пілястрамі і спаранымі лапаткамі. Аконныя праёмы прамавугольныя на першым паверсе, паўцыркульныя па другім. Будынак мае калідорную планіроўку. Па перыметры ўздоўж аднабаковага калідора размешчаны палаты для хворых. Аперацыйныя залы на першым і другім паверхах вынесены ў асобны пяцігранны аб'ём дзеля лепшага іх асвятлення. Санітарныя пакоі ў тарцах бакавых крылаў маюць самастойныя ўваходы з двара.

Дапаможныя карпусы адна— і двухпавярховыя, вырашаны ў лаканічных формах.

Воданапорная вежа

Thumb
Воданапорная вежа

Трох'ярусная, васьмігранная ў плане цагляная воданапорная вежа не атынкавана. Першы невысокі ярус — аснова вежы, шырокія грані другога яруса расчлянёны вялікімі арачнымі нішамі, 3-і ярус глухі. У аздабленні выкарыстаны нішы, пілястры, арнаментальныя паясы. Асобныя дэталі маюць стылізаваныя формы сярэдневяковага абарончага дойлідства: машыкулі, вокны-байніцы і інш.

Брацкая магіла

Ha тэрыторыі філіяла чыгуначнай бальніцы знаходзіцца брацкая магіла, дзе пахаваны супрацоўнікі Мінскага лінейнага аддзялення міліцыі, якія загінулі 25 чэрвеня 1941 г. у час налёту нямецкай авіяцыі на горад. У 1972 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads