130-я Петрыкаўская партызанская брыгада
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
130-я Петрыкаўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная 27 ліпеня 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Старадарожскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (757 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- атрад Р. І. Краўца (потым 132-і, арганізаваны ў верасні 1941 года);
- атрад «Балотнікава» (І. Н. Глушко, потым 125-ы, арганізаваны ў жніўні 1942 года);
- атрад М. Ф. Бабкова (потым 135-ы, арганізаваны ў кастрычніку 1942 года);
- атрад П. І. Арцюха (потым 133-і).
У жніўні быў створаны атрад А. І. Трухановіча (пазней 136-ы), які 25 студзеня 1944 года (250 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй і атрад І. В. Дубіка (пазней 138-ы), які 19 студзеня 1944 года злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Камандаванне
Камандзіры
- І. В. Скалабан;
- М. А. Волкаў.
Камісар
Начальік штаба
- У. І. Кулік.
Гісторыя
У лістападзе — снежні 1942 года партызаны ўдзельнічалі ў падрыве мастоў на рэках Пціч і Бобрык (Пціцкая аперацыя). Вялі адкрытыя і засадныя баі, у тым ліку каля вёскі Міхедавічы Капаткевіцкага, вёсак Бабунічы (Бабуніцкі бой), Асавец Петрыкаўскага раёнаў, на дарозе Конкавічы — Балажэвічы. У сакавіку 1943 года каля вёскі Капцэвічы падарвалі некалькі машын з жывой сілай немцаў. 21 жніўня 1943 года разбілі нямецкі гарнізон, які ахоўваў чыгуначны ўчастак Муляраўка — Коржаўка. У жніўні — верасні 1943 года на чыгуначным участку Лунінец — Калінкавічы падарвалі больш за 2 000 рэек, у лютым — чэрвені 1943 і красавіку 1944 гадоў вялі баі з карнікамі.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads