14-я Цемналеская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

14-я Цемналеская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года ў Клічаўскім раёне, у складзе 128-га (арганізаваны ў снежні 1941 года) і 129-га атрадаў. У маі была перадыслацыравана ў паўднёвыя раёны Магілёўскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Дрыбінскага, Чавускага, Мсціслаўскага, Чэрыкаўскага і Кармянскага раёнаў. 1 кастрычніка 1943 года брыгада (1065 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

  • 126-ы атрад;
  • 127-ы атрад;
  • 127-А атрад;
  • 128-ы атрад;
  • 129-ы атрад.

Камандаванне

Камандзір

  • С. Р. Ялецкі.

Камісар

  • М. Ф. Спяранскі.

Начальнік штаба

  • І. П. Сычоў.

Гісторыя

Партызаны 128-га атрада ў сакавіку і верасні 1942 года ўдзельнічалі ў разгроме нямецкіх гарнізонаў ў гарадскім пасёлку Клічаў і вёсцы Выдрыца. Вялі баі з карнікамі, у тым ліку каля вёсак Развадава (красавік 1942), Суша (май 1942) Клічаўскага раёна. Праводзілі аперацыі на чыгунцы МінскМасква каля станцый Крупкі, Слаўнае. Партызаны брыгады наносілі ўдары па чыгунках МагілёўКрычаў, Орша — Крычаў. 3 жніўня на ўчастку Магілёў — Рэста падарвалі 1,1 тысячу рэек. Пры злучэнні з Чырвонай Арміяй разбілі гарнізоны ў вёсках Студзянец, Салабута, Касцюкоўка Кармянскага раёна, з баямі пераправіліся цераз раку Сож.

Гл. таксама

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads