14-я армія (Германская імперыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

14-я армія (Германская імперыя)
Remove ads

14-я а́рмія (ням.: 14. Armee / Armeeoberkommando 14 / A.O.K. 14) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Хуткія факты 14. Armee, Гады існавання ...

Была сфармавана ў верасні 1917 года ў Крайнбурзе для баявых аперацый супраць Італіі. З 10 лістапада штаб арміі размяшчаўся ў Віторыа-Венэце. Увесь час свайго існавання 14-я армія дзейнічала выключна на Італьянскім фронце. Была расфармавана 22 студзеня 1918 года.

Remove ads

Гісторыя баявых дзеянняў

Thumb
Бітва пры Капарэце. Лістапад 1915 года.

Пасля 11 бітвы пры Ізонцы, калі аўстра-венгерскія войскі былі знясілены і не здолелі б вытрымаць новых атак італьянцаў, яны зноў звярнуліся да германцаў за дапамогай і тыя, апасаючыся калапсу на Італьянскім фронце, паслалі сем дывізій, 540 гармат, 216 мартыраў і каля 100 самалётаў з Заходняга і Усходняга франтоў. Дзеля кантролю гэтых войскаў была створана новая 14-я армія пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі Ота фон Белава, якая размясцілася паміж Толміным і Бовецам. Для ўдзелу ў Бітве пры Капарэце ў склад арміі былі дададзены некалькі аўстра-венгерскіх дывізій.

Пасле паспяховага пачатку наступальнай аперацыі фронт хутка зноў замарудзіўся і завязалася пазіцыйная вайна. Вышэйшае германскае камандаванне вырашыла зняць гэтыя сілы для выкарыстання на іншым фронце. 23 студзеня 1918 года штаб арміі быў адклікан і на яго базе на Заходнім фронце была створана 18-я армія. Германскія войскі на Італьянскім фронце засталіся толькі ў складзе 51 корпуса, які заставаўся там аж да зняцця ў лютым 1918 года.


Remove ads

Баявы склад падчас бітвы пры Капарэце

  • І аўстра-венгерскі корпус
  • ІІІ баварскі корпус
  • 51 корпус
  • XV аўстра-венгерскі корпус
  • Армейскі рэзерв [1]

Камандуючыя

Увесь час існавання арміі ёю камандаваў генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў

Зноскі

  1. у складзе трох аўстра-венгерскіх дывізій

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads