2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэпартызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе 4-га Калінкавіцкага атрада імя Фрунзэ (арганізаваны ў чэрвені 1943 года), вылучанага 99-й Калінкавіцкай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Калінкавіцкага раёна. 24 лістапада 1943 года брыгада (924 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад;
  • 6-ы атрад імя В. І. Чапаева;

Камандаванне

Камандзір

  • Канстанцін Мікітавіч Марозаў

Камісар

  • Іосіф Мікітавіч Бяляй

Начальнік штаба

  • Андрэй Рыгоравіч Барысенка

Гісторыя

Партызаны праводзілі баявыя аперацыі на чыгунках і шашэйных дарогах. У чэрвені 1943 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай аперацыі, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Тульгавічы, узарвалі лесапільны завод у Калінкавічах. 4 верасня 1943 года на Прыпяці затапілі нямецкі параход. Абсталявалі аэрадром, на які было прынята 35 самалётаў. Па заданню 61-й арміі, 19 лістапада 1943 года разбілі нямецкі гарнізон, што абараняў чыгуначную станцыю Аўраамаўская. Пабудавалі 2 пераправы. Удзельнічалі ў вызваленні вёсак Глінішча Хойніцкага і Агароднікі Калінкавіцкага раёнаў.

Памяць

У 1967 годзе ў вёсцы Моклішча Хойніцкага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads