2-я горнастралковая дывізія (Трэці рэйх)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

2-я горная дывізія (ням.: 2. Gebirgs-Division) — створаная ў красавіку 1938 годзе з 6-й дывізіі аўстрыйскай арміі.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Баявы шлях дывізіі

У верасні 1939 годзе дывізія ўдзельнічала ў Польскай кампаніі (нападала з Славакіі ў кірунку Львова).

У 1940 годзе ўдзельнічала ў Нарвежскай кампаніі, у тым ліку у баях за Нарвік. У чэрвені 1940 года ваявала пад Нарвікам (у складзе 138-й і 139-й горна-егерскія палкі), уваходзіла ў склад 19-га горнага корпуса «Нарвегія» 20-й Лапландскай арміі.

З 22 чэрвеня 1941 — наступала на Мурманск. У лістападзе 1944 — адступіла ў Нарвегію. У 1944 падраздзяленні дывізіі ўтрымлівалі найбольш трывалыя ўмацаванні ў цэнтры абароны корпусу, перакрывалі кірункі на Луастары і Петсама. У кастрычніку 1944 года дывізія акружана і знішчана ў раёне Кандалакшы. Рэшткі перадыслякаваны ў Данію, перафарміраваны, бралі ўдзел у лютым 1945 годзе ў баях пад Вюртэмбергам.

З лютага 1945 — на Заходнім фронце (на заходняй мяжы Германіі). Да канца вайны рэшткі дывізіі адступілі ў заходнюю Аўстрыю. Здаліся амерыканцам.

Remove ads

Склад дывізіі

  • 136-ы горна-егерскі полк
  • 137-ы горна-егерскі полк
  • 140-ы горна-егерскі полк
  • 111-ы горна-артылерыйскі полк
    • горны супрацьтанкавы батальён
    • горны разведвальны батальён
    • горны сапёрны батальён
    • горны батальён сувязі

Камандзіры дывізіі

  • з 1 красавіка 1938 — генерал-лейтэнант Валянцін Фаерштайн
  • з 4 сакавіка 1941 — генерал-лейтэнант Эрнст Шлемер
  • з 2 сакавіка 1942 — генерал-лейтэнант Георг фон Хенгель
  • з 1 лістапада 1943 — генерал-лейтэнант Ханс Дэген
  • з 9 лютага 1945 — генерал-лейтэнант Вілібальд Уц

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads