2-я паветраная армія (СССР)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
2-я паветраная армія (2 ПА) — аператыўнае фарміраванне (аб’яднанне, паветраная армія) авіяцыі РСЧА (савецкіх ВПС) у складзе УС СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыя
Сфармавана 12 мая 1942 года загадам НКА ад 5 мая 1942 года на базе ВПС Бранскага фронту другога фарміравання[1].
Баявы шлях 2-й паветранай арміі праходзіў па тэрыторыі Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі і Чэхаславакіі. Фарміраванне ўдзельнічала ў абарончых баях на Варонежскім напрамку, затым падтрымлівала войскі Паўднёва-Заходняга фронту ў ходзе контрнаступлення пад Сталінградам (Сталінградская бітва), ва ўзаемадзеянні з 8 ПА, 16 ПА і 17 ПА змагалася за панаванне ў паветры.
У складзе Варонежскага (з 20 кастрычніка 1943 — 1-га Украінскага) фронту ўдзельнічала ў паветранай аперацыі па знішчэнні нямецкай авіяцыі на аэрадромах у маі 1943 года, у рамках Курскай бітвы.
Пасля вайны з 10 чэрвеня 1945 года па люты 1949 года дыслакавалася ў Аўстрыі, Венгрыі і Чэхаславакіі ў складзе савецкіх акупацыйных войскаў.
У лютым 1949 года 2-я паветраная армія была перайменавана ў 59-ю паветраную армію.
Remove ads
Камандзіры
- 05.05.1942 — С. А. Красовскі, генерал-маёр авіяцыі;
- 05.07.1942 — К. М. Смірноў, палкоўнік, генерал-маёр авіяцыі;
- 27.03.1943 — май 1947 — С. А. Красоўскі, генерал-лейтэнант авіяцыі, генерал-палкоўнік авіяцыі;
- верасень 1947 — люты 1949 — С. У. Рубаноў, генерал-лейтэнант авіяцыі.
Памяць
- У горадзе Семілукі, Варонежская вобласць, ёсць вуліца і завулак, названыя ў гонар 2-й паветранай арміі.
- У горадзе Жытомір у парку 30-годдзя Перамогі на вуліцы Чарняхоўскага ўсталяваны МіГ-15 у памяць пра гераічных лётчыкаў 2-й паветранай арміі.
Заўвагі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads