20-я партызанская брыгада імя В. С. Грызадубавай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
20-я партызанская брыгада імя В. С. Грызадубавай — партызанская брыгада, створная ў ліпені 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Чырвонаслабодскага і Быценскага раёнаў. 12 ліпеня 1944 года брыгада (762 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
Брыгада была створана на базе атрадаў «За Радзіму», імя Чкалава, імя Матросава, імя Сільніцкага, М. Ф. Чарнова, якія сфарміраваны з разбуйненнага атрада П. М. Сухарукава (арганізаваны летам 1942 года з партызан Мінскай і Палескай абласцей). З Чырвонай Арміяй злучыліся атрады імя Чкалава, Матросава, «За Радзіму», атрад мясцовай самаабароны вёскі Раздзялавічы, атрад мясцовай абароны вёскі Залужжа, атрад мясцовай самаабароны вёскі Тухавічы.
Remove ads
Камандаванне
Камандзіры
- П. М. Сухарукаў;
- С. С. Жарыкаў;
- В. З. Іваноў
Камісары
- М. І. Засмужац (выконваў абавязкі);
- В. З. Іваноў;
- Р. Дз. Румянцаў;
- І. Я Пархоўчанка.
Начальнікі штаба
- В. Х. Свірын;
- А. М. ДУанілаў.
Дзейнасць
У верасні — кастрычніку 1943 года на чыгуначных участках Баранавічы — Лунінец, Баранавічы — Быцень партызаны падарвалі некалькі эшалонаў і каля 900 рэек. У лістападзе 1943 года атрад імя Чкалава і жыхары вёскі Залужжа разбурылі 5 кіламетраў вузкакалейкі на ўчастку Востраў — Крывошын, атрад «За Радзіму» і жыхары вёскі Тухавічы і Рагачы — больш за 300 м чыгуначнага палатна. Брыгада 21 чэрвеня 1944 года ўдзельнічала ў аперацыі «рэйкавая вайна» на захадзе ад станцыі Лясная на ўчастку чыгункі Брэст — Баранавічы. Вялі баі з карнікамі, якія імкнуліся прарвацца ў партызанскую зону, у тым ліку каля вёсак Залужжа (5.2.1944 і 10.3.1944), Рагачы (3.2.1944). За ўвесь перыяд партызаны падарвалі 1571 рэйку, 30 эшалонаў, чыгуначны мост, 20 мастоў на іншых дарогах, у тым ліку на Варшаўскай шашы цераз рэку Шчара ў Ляхавіцкім раёне. Пры сустрэчы з часцямі Чырвонай Арміі аднавілі 9 мастоў і перапраў у Быценскім раёне.
Памяць
У 1967 годзе на адным з месцаў дыслакацыі брыгады каля вёскі Залужжа Ляхавіцкага раёна адноўленая зямлянка.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads