27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаевапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрадаў імя Шчорса (арганізаваны ў красавіку 1942), імя Чапаева (арганізаваны ў красавіку 1942) і імя Жукава (арганізаваны ў ліпені 1942) вылучаных партызанскай брыгада імя К. Я. Варашылава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага, Грэскага, Нясвіжскага, Клецкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1513 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Шчорса;
  • атрад імя Чапаева;
  • атрад імя Дунаева[1]

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

  • І. М. Ражкоў;
  • П. І. Разувакін;
  • Н. Дз. Емяльянаў.

Начальнікі штаба

  • М. Дз. Курыльчык;
  • С. В. Рабкевіч (выконваў абавязкі);
  • М. А. Рагожкін.

Гісторыя

Партызаны ў жніўні 1943 і ў чэрвені 1944 гадоў на ўчастках СтоўбцыГарадзея, БудыРайтанаў, СлуцкЦімкавічы падарвалі 3916 рэек. У лютым, сакавіку 1943, лютым, чэрвені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У верасні 1943 года разбілі гарнізоны ў вёсках Сейлавічы Нясвіжскага і Кіявічы Капыльскага раёнаў, 26 чэрвеня 1944 — у Капылі. 2 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Стоўбцаў і Нясвіжа.

Гл. таксама

Зноскі

  1. названы ў гонар камандзіра атрада імя Чпаева І. М. Тараховіча (Дунаева), які загінуў у баі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads