Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (П. П. Капуста)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылавапартызанская брыгада, створаная ў маі 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Уздзенскага, Капыльскага, Дзяржынскага, Чырвонаслабодскага, Грэскага, Слуцкага раёнаў. У снежні 1942 года брыгада (каля 3000 партызан) была пераўтворана ў партызанскае злучэнне Слуцкай зоны. Партызану брыгады В. І. Драздовічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Хуткія факты Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў імя Катоўскага, імя Шчорса, імя Будзённага і імя Чапаева. Пазней у брыгаду ўключаны атрад імя Суворава.

На базе атрадаў імя Катоўскага, «Баявы», імя Пархоменкі была створана 300-я партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава, на базе атрадаў імя Шчорса, імя Чапаева, імя Жукава — 27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева, на базе атрадаў імя Будзённага, імя Суворава, імя Фрунзе — 225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава.

Remove ads

Камандаванне

Камандзір

Камісар

  • І. К. Жыжык

Начальнік штаба

  • П. З. Ігнашчанка

Гісторыя

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгуначным участку МінскСтоўбцы і шашэйных дарогах. Разграмілі чыгуначную станцыю Цімкавічы, зрабілі налёт на Капыль. У ліпені і кастрычніку 1942 года вялі баі каля вёсак Вялікая Раёўка і Браткава Капыльскага раёна. 7 лістапада 1942 года правялі Старыцкі бой, 3 снежня — Лаўскі бой.

Памяць

У 1975 годзе ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Гл. таксама

  • Цімкавіцкая аперацыя
  • Капыльскія баі

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads