3-і Украінскі фронт

From Wikipedia, the free encyclopedia

3-і Украінскі фронт
Remove ads

3-і Украінскі фронт — аператыўна-стратэгічнае фарміраванне (аб'яднанне, фронт) савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Хуткія факты 3-і Украінскі фронт, Гады існавання ...
Thumb
Штандар 3-га Украінскага фронту (3 Укр. Ф).
Thumb
Войскі 3-га Украінскага фронту уступаюць у вызвалены Бухарэст 31 жніўня 1944 года.

Скарочанае найменне — 3 Укр. Ф.

Remove ads

Гісторыя

Сфарміраваны на паўднёва-заходнім кірунку 20 кастрычніка 1943 года на падставе загаду Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года шляхам пераназвання Паўднёва-Заходняга фронту. Уключаў у свой склад упраўленне (штаб), 1-ю і 8-ю гвардзейскія арміі, 6-ю, 12-ю, 46-ю арміі і 17-ю паветраную армію.

У далейшым у яго ўваходзілі 5-я ўдарная, 4-я і 9-я гвардзейскія арміі, 26-я, 27-я, 28-я, 37-я, 57-я арміі, 6-я гвардзейская танкавая армія, 1-я, 2-я і 4-я балгарскія арміі. У аператыўным падпарадкаванні 3 Укр.Ф знаходзілася Дунайская ваенная флатылія ВМФ УС СССР.

У кастрычніку — лістападзе 1943 года войскі 3-га Украінскага фронту падчас бітвы за Днепр вызвалілі гарады Днепрапятроўск і Дніпрадзэржынск, прасунуліся на захад ад Днепра на 50 — 60 кіламетраў. У наступным, дзейнічаючы на крыварожскім кірунку, сіламі 6-й арміі захапілі плацдарм на поўдзень ад Запарожжа, а да канца снежня разам з 2-м Украінскім фронтам утрымлівалі на Дняпры буйны стратэгічны плацдарм.

Пры вызваленні Правабярэжнай Украіны войска 3-га Украінскага фронту ва ўзаемадзеянні з 4-м Украінскім фронтам, правёўшы Нікопальска-Крыварожскую аперацыю 1944 года, выйшлі на р. Інгулец, адкуль у сакавіку — красавіку разгарнулі наступ на мікалаеўска-адэскім кірунку. Правёўшы паслядоўна Беразнегавата-Снігіроўскую і Адэскую аперацыі, яны пры садзейнічанні Чарнаморскага флоту завяршылі вызваленне поўдня Украіны, вызвалілі значную частку Малдаўскай ССР і прасунуліся да Днестра, захапіўшы плацдармы на яго правым беразе, у тым ліку кіцканскі плацдарм.

У жніўні 1944 года 3-і Украінскі фронт удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай стратэгічнай аперацыі, у выніку якой была вызвалена ўся Малдаўская ССР, а Румынія абвясціла вайну Германіі.

8 верасня войскі 3 Укр.Ф уступілі на тэрыторыю Балгарыі і да канца месяца вызвалілі яе. 28 верасня — 20 кастрычніка 1944 года 3-і Украінскі фронт ва ўзаемадзеянні з Народна-вызваленчай арміяй Югаславіі пры ўдзеле войскаў Айчыннага фронту Балгарыі правёў Бялградскую стратэгічную аперацыю, у выніку якой былі вызвалена сталіца Югаславіі Бялград і большая частка Сербіі.

У кастрычніку 1944 — лютым 1945 года 3-і Украінскі фронт часткай сіл удзельнічаў у Будапешцкай стратэгічнай аперацыі. Яго войскі фарсіравалі Дунай і захапілі плацдарм на яго правым беразе. У студзені 1945 года яны адбілі контрудары праціўніка, які спрабаваў дэблакаваць акружаную ў Будапешце групоўку, а ў сакавіку, падчас Балатанскай аперацыі, сарвалі контрнаступленне нямецкіх войскаў у раёне возера Балатан. Паспяховае завяршэнне гэтай аперацыі дазволіла без аператыўнай паўзы пачаць 16 сакавіка ва ўзаемадзеянні з левым крылом 2-га Украінскага фронту Венскую стратэгічную аперацыю, завяршыць вызваленне Венгрыі, выгнаць ворага з усходняй часткі Аўстрыі і вызваліць яе сталіцу Вену.

15 чэрвеня 1945 года, па дэмабілізацыі СССР, на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 29 мая 1945 года 3 Укр.Ф быў расфарміраваны, палявое кіраванне фронту рэарганізавана ў кіраванне Паўднёвай групы войскаў.

Remove ads

Камандаванне

Камандуючыя войскамі[1]:

Члены Ваеннага савета:

Начальнікі штаба:

  • генерал-лейтэнант Феадосій Канстанцінавіч Каржаневіч (кастрычнік 1943 — май 1944);
  • генерал-лейтэнант, генерал-палкоўнік Сяргей Сямёнавіч Бірузоў (май — кастрычнік 1944);
  • генерал-лейтэнант, генерал-палкоўнік Сямён Паўлавіч Іваноў (кастрычнік 1944 — да канца вайны).

Камандуючыя БТ і МВ фронту:

  • генерал-лейтэнант Міхаіл Іванавіч Павелкін (10 красавіка 1945 — да канца вайны).
Remove ads

Зноскі

  1. 3-і Украінскі фронт — Баявыя дзеянні Чырвонай арміі ў ВАВ.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2013. Праверана 21 красавіка 2015.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads